Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 19 снежня, аўторак – дзень свайго нараджэння святкуе сястра Люцыя. Віншаванні адбудзецца ў наступную нядзелю ў 10.00. Запрашаем усіх і атуляем сястру Люцыю нашымі малітвамі.
- 21 снежня, чацвер – успамін св. Пятра Канізія, святара і доктара Касцёла.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Знаходзімся ў часе навэнны да Божага Нараджэння.
- У нашай святыні молімся кожны дзень напрыканцы вячэрняй Св. Імшы. Запрашаем усіх вернікаў да супольнай малітвы ў асабістых інтэнцыях.
- 17 снежня ў нашу парафію дастаўлены Бэтлеемскі агонь. Агонь на святочны стол можна набываць да 26 снежня з дапамогай лампадкі як у парафіяльнай капліцы, так і ў новай святыні.
- У панядзелак, 18 снежня ў 18.30, запрашаем мужчын і хлоцаў дапамагчы ўсталяваць святочныя дэкарацыі ў святыні і звонку яе.
- На гэтым тыдні ў нашай святыні будуць цэлебравацца апошнія Раратнія Св.Імшы. Запрашаем да ўдзелу дзяцей, моладзь, сем’і і ўсіх вернікаў.
- У якасці пастановы на час Адвэнту ў нашай парафіі збіраем сродкі на патрэбы бедным і адзінокім. Засталіся апошнія дні. Скрыня для ахвяраванняў знаходзіцца з правага боку ад галоўнага алтара нашай святыні.
- Прыпамінаем: для дзяцей і моладзi нашай парафіі завяршаецца конкурс на прыгажэйшы святочны вянок. Вынікі конкурсу будуць аб’яулены 24 снежня пасля Святой Імшы на 10.00 гадзіну. Пераможцаў чакаюць цудоўныя ўзнагароды.
- Заахвочваем вернікаў запісваць хворых і пажылых людзей да Святых Сакрамэнтаў, каб на гэтым тыдні святары маглі іх наведаць і праз Сакрамэнты дапамаглі ім падрыхтавацца да надыходзячых Святаў. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіоску.
- Распарадак св. Імшаў на Свята Божага Нараджэння ў парафіі св. Яна Хрысціцеля на 2023 год
24 снежня, нядзеля:
22 00 – св. Імша – Вігілія;
24.00 – св. Імша – Пастэрка.
25 снежня, панядзелак:
Святыя Імшы:
8.00; 10.00; 12.00;
Увага! Удзел у нядзельных Святых Імшах 24 снежня (на 8.00; 10.00; 12.00; 19.00) для ўсіх вернікаў абавязковы. Больш дакладная інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб’яў.
- У парафіяльным кіёску можна набыць новыя часопісы “Авэ Марыя”, “Наша Вера”, літургічныя каляндары на новы 2024 год, а таксама аплаткі і сена.
- Набліжаюцца зімовыя вакацыі, а гэта азначае, што з 26 па 29 снежня чакаем дзяцей і падлеткаў у араторыі на вакацыі з Богам. Дзеці 2-5 клас: з 9.00 да 16.00 (араторый адчынены з 8.00). Падлеткі: з 17.00-21.00. Ахвяра за удзел дзетак 35р, для падлеткаў 10р. Хто мае фінансавыя складанасці, просім звяртацца да кс. Алега, альбо да нашых сясцёр. Запіс у кіёску, альбо праз інстаграм-старонку араторыя.
- Падчас выкацый з Богам патрабуем дапамогі ў наступных рэчах:
- уборка араторыя з 16.00 да 17.00 (паміж дзіцячымі вакацыямі і вакацыямі для падлеткаў).
- дапамога у раздачы пасілкаў на сняданак і на абед. - Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў завяршэнні будовы нашай новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










