Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 30 лістапада, чацвер – Свята св. Андрэя Апостала.
- 1 снежня, пятніца – І пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету.
- 2 снежня, субота – І субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за ўсе атрыманыя ласкі. Св. Імша для колаў Жывога Ружанца адбудзецца ў суботу 9 снежня ў 10.00 з рэкалекцыйнай навукай.
- 3 снежня, нядзеля - І Нядзеля Адвэнту, час асабістага навяртання і духоўнай падрыхтоўкі да надыходзячых Святаў Божага Нараджэння.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Увага! Падлеткі з 6 па 11 клас! З 9 па 10 снежня для вас адбудзецца сустрэча ў араторыі. Пачатак сустрэчы 9 снежня ў 15.15, заканчэнне 10 снежня ў нядзелю пасля св. Імшы на 10.00. Запісацца можна да 7 снежня ў кіёску нашай капліцы, альбо анлайн праз інстаграм-старонку. Ахвяра за ўдзел - 10 рублёў.
- Адвэнтовыя Рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 8, 9, 10 снежня. Абвяшчаць іх будзе ксёндз Андрэй Рылка. Просім вернікаў запланаваць час на Рэкалекцыі!
- Падчас Адвэнту традыцыйна ў нашай Святыні будуць цэлебравацца Раратнія Св. Імшы - кожны дзень акрамя нядзелi ў 6.55. Запрашаем да ўдзелу дзяцей, моладзь, сем’і і ўсіх вернікаў.
- У парафіяльным кіёску можна набыць новыя часопісы “Авэ Марыя”, “Наша Вера”, літургічныя каляндары на новы 2024 год, а таксама аплаткі.
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










