Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:

  • 20 лістапада, панядзелак – успамін св. Рафала Каліноўскага, прэзбітэра.
  • 21 лістапада, аўторак – успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • 22 лістапада, серада – успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі спеву і сакральнай музыкі. Асаблівым чынам у гэты дзень памятаем у малітвах нашых арганістаў, ўдзельнікаў дзіцячага і дарослага хору.
  • 23 лістапада, чацвер – успамін св. Клімэнта І, папы і мучаніка, а таксама св. Калюмбана, абата.
  • 24 лістапада, пятніца – успамін св. Андрэя Зунг Лака, прэзбітэра, і паплечнікаў, мучанікаў. Таксама ў гэты дзень паводле традыцыі салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. На прыканцы кожнай св. Імшы праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў можна будзе атрымаць урачытсае благаслаўленне, выпрошваючы патрэбныя ласкі. Пасля вячэрняй св. Імшы, а гадзіне 20.30 у нашай святыні адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем усю салезіянскую сям’ю і ўсіх вернікаў.
  • 25 лістапада, субота – успамін св. Кацярыны Александрыйскай, панны і мучаніцы.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • У наступную нядзелю, 26 лістапада, зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродна.
  • 26 лістапада, нядзеля - запрашаем ўсіх вернікаў на святочны канцэрт у гонар Хрыста Валадара і ўспамін св. Цэцыліі. Праграма свята: у 10.00 – урачыстая св. Імша. Пасля св. Імшы ў святыні адбудзецца святочны канцэрт. Да ўдзелу ў канцэрце запрошаны ўсе. Можна падрыхтаваць як музычны твор, так і прыгожы спеў. Запісацца можна ў сястры Ірыны.

УВАГА! У гэты дзень св. Імшы на 12.00 не будзе!

  • 26 лістапада, нядзеля – у 16.00 у будынку араторыя за шклянкай гарбаты адбудзецца чарговая сустрэча сужанскіх пар. Праводзіць сустрэчу будзе сястра Ірына. Больш дакладная інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб’яў. Запрашаем!
  • Адвэнтовыя Рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 8, 9, 10 снежня. Абвяшчаць іх будзе ксёндз Андрэй Рылка. Просім вернікаў запланаваць свой час.
  • У парафіяльным кіёску можна набыць новыя часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера”, а таксама літургічныя каляндары на новы 2024 год.
  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску