Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 15 лістапада, серада – успамін св. Альбэрта Вялікага, біскупа
і доктара Касцёла, а таксама бл. Магдалены Марано, салезіянкі. - 16 лістапада, чацвер – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вастрабрамскай).
- 17 лістапада, пятніца – успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы.
- 18 лістапада, субота – успамін гадавіны пасвячэння рымскіх базылік св. апосталаў Пятра і Паўла.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Рэлігійная каталіцкая місія Таварыства Святога Францішка Сальскага ў Беларусі (Салезіяне ксяндза Боско) са смуткам паведамляе, што 11 лістапада на 87-м годзе жыцця адышоў у вечнасць святой памяці ксендз-канонік Здзіслаў Вэдэр, салезіянін. У чэрвені мінулага года найстарэйшы салезіянін у нашай краіне адзначыў 60-ю гадавіну святарства і 70-годдзе манаскага жыцця.
Спачылы святар прысвяціў значную частку свайго жыцця служэнню ў Беларусі, асабліва ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія), дзе ён выконваў абавязкі настаяцеля манаскай супольнасці і пробашча парафіі, а ў апошні час — вікарыя парафіі. Падчас свайго служэння ў Беларусі ён два гады выконваў функцыю духоўнага айца ў вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродна.
Святая Імша за спачылага ксяндза Здзіслава Вэдэра SDB адбудзецца ў панядзелак 13 лістапада а 19-й гадзіне ў Мінску ў касцёле святога Яна Хрысціцеля ў Серабранцы. Цэлебрацыю ўзначаліць арцыбіскуп-эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч. Запрашаем вернікаў да супольнай малітвы.
Пахаванне адбудзецца ў сераду 15 лістапада ў г.Лодзь (Польша).
- 18 лістапада, субота - у 17.00 запрашаем на св. Імшу членаў апостальства дапамогі душам чыстцовым і ўсіх жадаючых.
- 19 лістапада, нядзеля – прыпадае ІІІ нядзеля месяца. Згодна
з традыцыяй нашай парафіі ахвяры будзем збіраць на патрэбы будовы новай святыні. Просім аб адкрытасці і ахвярнасці. Божа адудзяч кожнаму! - На працягу месяца лістапада па буднях у 18.00 у нашай святыні молімся на св. Ружанцы за нашых памерлых. Заахвочваем вернікаў далучацца да малітвы!
- 26 лістапада, нядзеля - запрашаем ўсіх вернікаў на святочны канцэрт у гонар Хрыста Валадара і ўспамін св. Цэцыліі. Праграма свята: у 10.00 – урачыстая св. Імша. Пасля св. Імшы ў святыні адбудзецца святочны канцэрт. Да ўдзелу ў канцэрце запрошаны ўсе. Можна падрыхтаваць як музычны твор, так і прыгожы спеў. Запісацца можна ў сястры Ірыны.
УВАГА! У гэты дзень св. Імшы на 12.00 не будзе!
- 26 лістапада, нядзеля – у 16.00 у будынку араторыя за шклянкай гарбаты адбудзецца чарговая сустрэча сужанскіх пар. Праводзіць сустрэчу будзе сястра Ірына. Больш дакладная інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб’яў. Запрашаем!
- Адвэнтовыя Рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 8, 9, 10 снежня. Абвяшчаць іх будзе ксёндз Андрэй Рылка. Просім вернікаў запланаваць час на Рэкалекцыі!
- У парафіяльным кіёску можна набыць новыя літургічныя каляндары на новы 2024 год, а таксама свечкі і лампадкі для ўшанавання блізкіх памерлых у месяцы лістападзе.
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










