Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 9 лістапада, чацвер – свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі.
- 10 лістапада, пятніца – успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.
- 11 лістапада, субота – успамін св. Марціна Турскага, біскупа.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- На працягу месяца лістападу ў нашай святыні па буднях у 18.00 молімся на св. Ружанцы за нашых памерлых. Заахвочваем вернікаў далучацца да малітвы!
- Парафія св. Яна Хрысціцеля запрашае ўсіх вернікаў 26 лістапада на святочны канцэрт у гонар Хрыста Валадара і ўспамін св. Цэцыліі. Праграма свята: У 10.00 – урачыстая св. Імша. Пасля св. Імшы ў святыні адбудзецца святочны канцэрт. Да ўдзелу ў канцэрце запрошаны ўсе. Можна падрыхтаваць як музычны твор, так і прыгожы спеў. Запісацца можна ў сястры Ірыны.
УВАГА! У гэты дзень св. Імшы на 12.00 не будзе!
- Адвэнтовыя Рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 8, 9, 10 снежня. Абвяшчаць іх будзе ксёндз Андрэй Рылка. Просім вернікаў запланаваць час на Рэкалекцыі!
- У парафіяльным кіёску можна набыць новыя літургічныя каляндары на новы 2024 год, а таксама свечкі і лампадкі для ўшанавання нашых блізкіх памерлых у месяцы лістападзе.
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










