Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 20 сакавіка, панядзелак - Урачыстаць св. Юзафа. Св. Імшы: 7.00; 11.00; 19.00. Удзел у св. Імшы ў гэты дзень абавязковы.
  • 25 сакавіка, субота - Урачыстасць Звеставання Пана. Св. Імшы: 8.00; 10.00; 12.00; 19.00, пасля якіх адбудзецца духоўнае ўсынаўленне ненароджаных дзяцей. Заахвочваем вернікаў да ўдзелу.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • Вялікапостныя рэкалецыі ў нашай парафіі адбудуцца 24, 25, 26 сакавіка. Абвяшчаць рэкалекцыі будзе кс. Мікалай Ціхановіч. Просім вернікаў запланаваць сабе гэты час і прыняць удзел у рэкалекцыях. Дакладны разпарадак рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’яў.
  • Памятаем пра хворых і адзінокіх людзей у нашай парафіі. Запрашаем да іх святароў, каб праз Святыя Сакрамэнты дапамагчы ім духоўна падрыхтавацца да надыходзячых Святаў. Запісацца можна ў парафіяльным кіёску да 26 сакавіка.
  • З 27 па 29 сакавіка пры нашым араторыі для дзяцей і падлеткаў пройдуць канікулы з Богам.
  • з 2 па 5 клас кожны дзень з 8.00 да 16.00. Ахвяра - 25 руб.
  • з 6 па 11 клас кожны дзень з 17.30 да 21.00. Ахвяра - 5 руб.

Запісацца на канікулы з Богам можна да 26 сакавіка ў нашым парфіяльным кіёску,  альбо па нумарах, якія змешчаны на дошцы аб'яў.

Спатканне для бацькоў дзяцей 2-5 клас адбудзецца 26 сакавіка ў 18:00, 6 - 11 клас - у 18:30 у будынку араторыя.

Таксама звяртаемся з просьбай да ўсіх вернікаў. Патрэбна дапамога на працягу трох дзён вакацый у прыбіранні араторыя паміж першай
і другой зменай (з 16:00 да 17:00). Жадаючых дапамагчы просім звяртацца ў наш парафіяльны кіёск, альбо безпасрэдна да
кс. Алега. Загадзя выказваем шчырую падзяку.

  • Дальнейшы працяг калядных наведванняў на гэтым тыдні адбудзецца па вул. Пляханава. Пры немагчымасці прыняць святара просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні,вакол яе і пры нашым араторыі. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску