Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 21 лістапда, панядзелак – Успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • 22 лістапада, аўторак – Успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі спеву і музыкі сакральнай. Асаблівым чынам памятаем
    у гэты дзень у малітвах нашых арганістаў і ўдзельнікаў дзіцячага
    і дарослага хору.
  • 23 лістапада, серада – Успамін св. Клімэнта І, папы і мучаніка,
    а таксама св. Калюмбана, абата.
  • 24 лістапада, чацвер – Успамін св. Андрэя Зунг Лака, прэзбітэра,
    і паплечнікаў, мучанікаў. Таксама ў гэты дзень паводле традыцыі салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. На прыканцы кожнай св. Імшы можна будзе атрымаць праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў урачытсае благаслаўленне, выпрошваючы патрэбныя ласкі. Пасля вячэрняй
    св. Імшы, а гадзіне 20.00 у нашай святыні адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем усю салезіянскую сям’ю
    і ўсіх вернікаў.
  • 25 лістапада, пятніца – успамін св. Кацярыны Александрыйскай, панны і мучаніцы.
  • 27 лістапада, нядзеля – І Нядзеля Адвэнту, час асабістага навяртання і духоўнай падрыхтоўкі да надыходзячых Святаў Божага Нараджэння.

 

 З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • УВАГА! Сёння можна атрымаць поўны адпуст за прачытанне акта прысвячэння роду людскога Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.
  • Сённяшні збор ахвяраванняў прызначаецца на патрэбы Міждэяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродна.
  • 27 лістапада, нядзеля – пасля св. Імшы на 10.00 гадзіну, у класе нумар 2 будынку нашай капліцы, адбудзеца чарговая сутрэча для сямейных пар. Адказная за сустрэчу с. Ірына Барцэвіч FMA. Запрашаем да ўдзелу ўсе сем’і.
  • Адвэнтовыя Рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 9,10,11 снежня. Абвяшчаць іх будзе айцец Пётр Карнэлюк, францішканін. У бліжэйшым часе будзе пададзены дакладны разпарадак рэкалекцый. Просім вернікаў запланаваць сабе гэты час.
  • На Адвэнтовы час, Раратнія Св. Імшы ў нашай Святыні будуць адбывацца кожны будні дзень у 6.55. Запрашаем і заахвочваем да ўдзелу дзяцей, моладзь, сем’і і ўсіх вернікаў.
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера”,  літургічныя каляндары на Новы 2023 год.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў пагашэнні доўгу за выкананыя будаўнічай працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску