Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 15 лістапада, аўторак – Успамін св. Альберта Вялікага, біскупа
і доктара Касцёла. - 16 лiстапада, серада – Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вастрабрамскай).
- 17 лiстапада, чацвер – Успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы.
- 20 лістапада, нядзеля – Урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- На працягу месяца лістапада ў нашай святыні па буднях у 18.00 молімся на св. Ружанцы за нашых памерлых. Заахвочваем вернікаў далучацца да малітвы!
- 20 лістапада, нядзеля – збор ахвяраванняў прызначаецца на патрэбы Міждэяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродна.
- 20 лістапада, нядзеля – пройдуць 2 святочных мерапрыемствы:
- канцэрт у гонар Хрыста Валадара і ўспамін св. Цэцыліі. Да ўдзелу запрашаем кожнага, хто жадае падзяліцца музычнымі талентамі і здольнасцямі. У якасці нумара можна прадставіць як музычны твор, так і прыгожы спеў. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіёску.
- конкурс караваяў. Прапануем усім жадаючым падрыхтаваць салодкія пачастункі і печыва, якія будуць ацэнены спецыяльнай конкурснай камісіяй. Пасля падвядзення вынікаў конкурсу адбудзецца суместны салодкі стол.
Праграма свята: 10.00 – урачыстая св. Імша. Пасля св. Імшы ў нашым араторыі адбудзецца святочны канцэрт і конкурс караваяў
УВАГА! У гэты дзень (20.11.22 г.) св. Імшы на 12.00 не будзе!
- У наступную нядзелю, 20 лістапада ў 17.00 адбудзецца чарговае малітоўнае спатканне апостальства МБПДС. Запрашаем!
- У нашым парафіяльным кіёску можна новы часопіс “Авэ Марыя”,
а таксама літургічныя каляндары на новы 2023 год. - Выказаваем шчырую падзяку ўсім вернікам, хто на гэтым тыдні прыйшоў на суботнік дапамагчы ў працах пры будове нашай новай святыні. Божа, адары ўсіх патрэбнымі ласкамі!
- Таксама выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам
і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!