Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 9 лістапада, серада – свята гадавіны пасвячэння Ларэтанскай базылікі.
- 10 лiстапада, чацвер – успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.
- 11 лiстапада, пятнiца – успамін св. Марціна Турскага, бiскупа.
- 12 лістапада, субота – свята св. Язафата. Біскупа і мучаніка.
- 13 лістапада, нядзеля – успамін св. Арцёмія Дзацці, салезіяніна.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- На працягу месяца лістапада ў нашай святыні па буднях у 18.00 молімся на св. Ружанцы за нашых памерлых. Заахвочваем вернікаў далучацца да малітвы!
- 13 лістапада, нядзеля – збор ахвяраванняў прызначаецца на патрэбы дальнейшай будовы нашай святыні.
- 20 лістапада, нядзеля – збор ахвяраванняў прызначаецца на патрэбы Міждэяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродна.
- 20 лістапада, нядзеля – пройдуць 2 святочных мерапрыемствы:
- канцэрт у гонар Хрыста Валадара і ўспамін св. Цэцыліі. Да ўдзелу запрашаем кожнага, хто жадае падзяліцца музычнымі талентамі і здольнасцямі. У якасці нумара можна прадставіць як музычны твор, так і прыгожы спеў. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіёску.
- конкурс караваяў. Прапануем усім жадаючым падрыхтаваць салодкія пачастункі і печыва, якія будуць ацэнены спецыяльнай конкурснай камісіяй. Пасля падвядзення вынікаў конкурсу адбудзецца суместны салодкі стол.
Праграма свята: 10.00 – урачыстая св. Імша. Пасля св. Імшы ў нашым араторыі адбудзецца святочны канцэрт і конкурс караваяў.
УВАГА! У гэты дзень св. Імшы на 12.00 не будзе!
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць свечкі і лампадкі для ўшанавання нашых блізкіх памерлых у месяцы лістападзе, а таксама літургічныя каляндары на новы 2023 год.
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім вернікам, хто дапамагаў у падрыхтоўцы і правядзенні набажэнства за памерлых (“Выпамінкі”). Божа, адары усіх патрэбнымі ласкамі!
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










