Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

30 кастрычніка 2022 года

 Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 1 лiстапада, аўторак – Урачыстасць усіх Святых. св. Iмшы:00; 11.00; 19.00. Удзел у св. Імшы абавязковы. З 1 па 8 лiстапада можна кожны дзень атрымаць поўны адпуст за пабожнае наведванне могiлак і малiтву за памерлых, ахвяраваць адпуст можна толькi за памерлых.
  • 2 лістапада, серада – успамін усіх памерлых вернікаў. Раcпарадак св. Імшаў у гэты дзень у нашай святыні будзе наступны: 8.00; 19.00.

У 17.00 раcпачынаем зачытваць спіскі з імёнамі нашых блізкіх памерлых, якія вы падавалі ў наш парафіяльны кіёск і за якіх у 19.00 будзе справавацца св. Імша. У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст за пабожнае наведванне касцёла або каплiцы i за прачытанне малітваў «Ойча наш» i «Веру у Бога». Гэты адпуст можна ахвяраваць толькi за памерлых.

  • 3 лiстапада, чацвер – першы чацвер месяца. Молiмся аб новыя i святыя паклiканнi да святарскага i манаскага жыцця.
  • 4 лiстапада, пятнiца – першая пятнiцa месяца. Аддаём пашану i хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахi i грахi ўсяго свету. Таксама ў гэты дзень Касцёл успамiнае св. Караля Барамея, бiскупа.
  • 5 лістапада, субота – першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. У 17.00 гадзін будзе цэлебравацца св. Імша для колаў Жывога Ружанца. Запрашаем.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • На працягу месяца лістападу ў нашай святыні па буднях у 18.00 будзем маліцца на св. Ружанцы за нашых памерлых. Заахвочваем вернікаў далучацца да малітвы!
  • Парафія св. Яна Хрысціцеля запрашае ўсіх вернікаў 20 лістапада на святочны канцэрт у гонар Хрыста Валадара і ўспамін св. Цэцыліі, а таксама аб’яўляе конкурс найлепшага каравая, які можа спячы кожны жадаючы і стаць пераможцам. Праграма свята: У 10.00 – урачыстая св. Імша. Пасля св. Імшы ў нашым араторыі адбудзецца святочны канцэрт і конкурс караваяў. Да ўдзелу ў канцэрце запрошаны ўсе. Можна падрыхтаваць як музычны твор, так і прыгожы спеў. Запісацца можна ў нашым парафияльным киёску.
    УВАГА! У гэты дзень св. Імшы на 12.00 не будзе!
  • У нашым парафіяльным кіёску можна набыць свечкі і лампадкі для ўшанавання нашых блізкіх памерлых у месяцы лістападзе, а таксама літургічныя каляндары на новы 2023 год.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску