Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае
- 14 красавіка. Вялікі Чацвер – Свята ўстанаўлення двух цудоўных Сакрамэнтаў: Святарства і Эўхарыстыі. У гэты дзень галоўная Св. Імша адбудзецца толькі а 20.00 гадзіне. Пасля Св. Імшы – адбудзецца адарацыя пры цямніцы Панскай.
- 15 красавіка. Вялікая Пятніца Мукі Пана. У гэты дзень усім Касцёлам перажываем Літургію Мукі Пана, а таксама адарацыю крыжа. А 18.00 гадзіне адбудзецца крыжовы шлях вакол новай святыні. Пачатак Літургіі Мукі Пана а 20.00 гадзіне. Адарацыя і ўшанаванне Крыжа будзе адбывацца праз нізкі ўклон, альбо ўкленчванне на два каленка, без уцалавання. Ахвяраванні, сабраныя падчас адарацыі Крыжа Пана, прызначаюцца на патрэбы касцёла Гробу Пана ў Святой Зямлі. Вялікая Пятніца абавязвае захоўваць сціслы пост і ўстрыманне ад мясных страў. Таксама ў гэты дзень разпачынаем навэнну да Божай Міласэрнасці.
- 16 красавіка. Вялікая Субота – Пасхальная Вігілія. Пачатак а 20.00 гадзіне. Усіх удзельнікаў Вігіліі просім у гэты дзень узяць з сабой свечкі.
- У Вялікую Суботу з 9.00 да 19.00, праз кожныя 30 хвілін, будзе адбывацца асвячэнне Вялікодных страў.
У 11.00 ў гэты дзень нашу парафію наведае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, каб благаславіць стравы на велікодны стол.
- 17 красавіка. Велікодная Нядзеля, Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана.
Св. Імшы:
- 6 30 – рэзурэкцыйная Св. Імша з урачыстай працэсіяй вакол нашай Святыні. Запрашаем прыняць удзел у працэсіі моладзь, дзяцей і ўсіх вернікаў нашай парафіі.
- 10 00 – Св. Імша для ўсіх
- 12 00 – Св. Імша для ўсіх
- 19 00 - Св. Імшы не будзе!!!
- З панядзелка па сераду запрашаем усіх вернікаў (мужчын, жанчын, моладзь) дапамагчы ў падрыхтоўцы да надыходзячых святаў, як у святыні, так і вакол яе.
Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам
і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні і вакол яе. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










