Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 16 сакавіка, серада – гадавіна пасвячэння катэдральнага касцёла ў Мінску.
- 18 сакавіка, пятніца – успамін св. Кірыла Ерузалемскага, біскупа і доктара Касцёла.
- 19 сакавіка, субота – урачыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Разклад Св. Імшаў і набажэнстваў у нашай святыні будзе наступны: 8.00 – св. Імша для ўсіх; 10.00 – Ружанец для членаў Апостальства Маці Божай патронкі добрай смерці; 11.00 – св. Імша ў інтэнцыі членаў Апостальства Маці Божай патронкі добрай смерці з магчымасцю атрымаць поўны адпуст; 17.00 – св. Імша для членаў Апостальства душ чыстцовых; 19.00 – св. Імша для ўсіх.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 17 сакавіка ў чацвер, у 20.00, у другім класе будынку капліцы, адбудзецца чарговая катэхеза для бацькоў, дзеці, якіх другі год рыхтуюцца да першай святой камуніі (катэхезу вядзе с. Люцыя). Сардэчна запрашаем!
- 20 сакавіка ў нядзелю – пры выхадзе з нашай святыні ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы CARITAS.
- 20 сакавіка ў нядзелю – прыпадае ІІІ-я нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяры таксама будзем збіраць на патрэбы будовы нашай новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
- 20 сакавіка ў нядзелю – у 11.30 адбудзецца чарговая катэхэза для сем’яў. На катэхэзу запрашаем у клас нумар 2, будынак нашай капліцы.
- Таксама 20 сакавіка ў нядзелю – а 17.00 св. Ружанец і фармацыйная канферэнцыя для членаў Апостальства Маці Божай патронкі добрай смерці. А 19.00 гадзіне св. Імша ў інтэнцыях членаў Апостальства Маці Божай патронкі добрай смерці.
- Падчас Вялікага Посту прапануем наступны распарадак набажэнстваў:
- Крыжовы шлях для дарослых – пятніца а 18.00
- Крыжовы шлях для моладзі – пятніца а 20.00
- Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў – субота а 16.00
- Песні жальбы – нядзеля а 11.30
- Як пастанову на Вялікі Пост для ўсёй нашай парафіі выбралі - Збор фінансавых сродкаў на набыццё абутку для дзяцей з прытулку, бацькі якіх пазбаўлены бацькоўскіх праў. Пры галоўным алтары знаходзіцца скрыня для збору ахвяраванняў падчас Вялікага Посту.
- У маі месяцы ў нашай парафіі адбудзецца Сакрамэнт Канфірмацыі (Бежмавання). Хто яшчэ не прыступаў да гэтага Сакрамэнту, аднак мае жаданне, можа звярнуцца ў закрыстыю і запісацца на падрыхтоўку.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам
і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні і вакол яе. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










