Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 7 сакавіка, панядзелак – успамін св. Пэрпэтуі і Фэліцыты, мучаніц.
- 8 сакавіка, аўторак – успамін св. Яна Божага, законніка.
- 9 сакавіка, сераду – успамін св. Францішкі Рымскай, законніцы.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 10 сакавіка ў чацвер, у 20.00, у другім класе будынку капліцы, адбудзецца чарговая катэхеза для бацькоў, дзеці, якіх першы год рыхтуюцца да першай святой камуніі (катэхезу вядзе с.Юля). Сардэчна запрашаем!
- 10 сакавіка ў чацвер адбудзецца агульная начная адарацыя для моладзі Мінска. У гэтым годзе яна пройдзе ў касцёле на Чыжоўцы (праезд Галадзеда, 15в). Пачатак у 20.00.
- У нядзелю 13 сакавіка пасля св. Імшы на 10.00 у другім класе капліцы адбудзецца другі этап конкурсу на веданне Святога Пісання 2022, на якім будуць вызначаны пераможцы, што прадставяць нашу парафію на заключным этапе ў Віцебску. Жадаем удзельнікам конкурсу плённай падрыхтоўкі і дзякуем бацькам, што дапамагаюць дзецям чытаць Святое Пісанне o сям'і.
- У нядзелю, 13 сакавіка ў 18.00 адбудуцца нешпары за памерлых
і канферэнцыя для членаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым, а таксма для ўсіх жадаючых. Нешпары адбудуцца ў будынку касцёла. - Падчас Вялікага Посту прапануем наступны распарадак набажэнстваў:
- Крыжовы шлях для дарослых – пятніца а 18.00
- Крыжовы шлях для моладзі – пятніца а 20.00
- Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў – субота а 16.00
- Песні жальбы – нядзеля а 11.30
- Як пастанову на Вялікі Пост для ўсёй нашай парафіі выбіраем - Збор фінансавых сродкаў на набыццё абутку для дзяцей з прытулку, бацькі якіх пазбаўлены бацькоўскіх праў. Пры галоўным алтары будзе знаходзіцца скрыня для збору ахвяраванняў падчас Вялікага Посту.
- У маі месяцы ў нашай парафіі адбудзецца Сакрамэнт Канфірмацыі (Бежмавання). Хто яшчэ не прыступаў да гэтага Сакрамэнту, аднак мае жаданне, можа звярнуцца ў закрыстыю і запісацца на падрыхтоўку.
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новыя часопісы “Наша Вера”, “Авэ Марыя”, а таксама Бібліі.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні і вакол яе. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










