Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:

  • 21 лютага, панядзелак – успамін св. Пятра Дам’яна, біскупа і доктара Касцёла.
  • 22 лютага, аўторак – свята катэдры св. Пятра, апостала.
  • 23 лютага, серада – успамін св. Палікарпа, біскупа і мучаніка.
  • 24 лютага, чацвер – успамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. Згодна з традыцыяй Салезіянскай сям’і напрыканцы св. Імшы, праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў, можна будзе атрымаць урачыстае благаслаўленне. Пасля св. Імшы адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем усіх вернікаў!

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • 27 лютага, нядзеля - пасля святой Імшы на 10.00, запрашаем дзяцей у наш Араторый на карнавал. У якасці карнавальнага строю прапануем апрануцца ў прадстаўнікоў розных народаў свету.
  • 26 лютага, субота – у нашым араторыі будзе прадстаўлены спектакль-драма "Святар", падрыхтаваны моладдзю, дарослымі і дзецьмі нашай парафіі. У спектаклі будзе прадстаўлена жыццё і мучаніцкая смерць салезіяніна кс. Уладзіслава Вячорка, які працаваў у Параф'янава Докшыцкага р-на. Прэм'ера спектакля адбудзецца ў 17.00.
  • У маі месяцы ў нашай парафіі адбудзецца Сакрамэнт Канфірмацыі (Бежмавання). Хто яшчэ не прыступаў да гэтага Сакрамэнту, аднак мае жаданне, можа звярнуцца ў закрыстыю і запісацца на падрыхтоўку.
  • У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новыя часопісы “Наша Вера”, “Авэ Марыя”, а таксама Бібліі.
  • Па традыцыі ў трэцюю нядзелю месяца збіраем матэрыяльныя ахвяраванні на будову новай святыні. Выказваем шчырую падзяку вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за адкрытасць, а таксама за выкананыя працы ў святыні і вакол яе. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску