Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:

  • 7 лютага, панядзелак – бл. Пія IX, папы.
  • 8 лютага, аўторак – успамін св. Гераніма Эміліяні, законніка, а таксама св. Жазэфіны Бакіты, панны.
  • 9 лютага, сераду – успамін Эўзэбія Палёміно, сястры салезіянскі.
  • 10 лютага, чацвер – успамін св. Cхалястыкі, панны.
  • 11 лютага, пятніца – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда, а таксама сусветны дзень хворых. У гэты дзень, у нашай святыні а 11.00 гадзіне, адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі ўсіх хворых, у часе Якой святары будуць удзяляць Сакрамэнт Намашчэння Хворых. Запрашаем да Сакрамэнту Намашчэння Хворых усіх, хто знаходзіцца ўстане ласкі Божай, а гэта значыць пасля Сакрамэнту Споведзі.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Сёння ў будынку нашага араторыя а 15.00 гадзіне для падлеткаў адбудуцца чарговыя “РЭАЛЬНЫЯ ГУЛЬНІ”. Запрашаем падлеткаў!
  • Сення на 18.00 запрашаем членаў Апостальства дапамогі душам чысцовым і ўсіх жадаючых на нешпары за памерлых і фармацыйную канферэнцыю. Нешпары адбудуцца ў касцёле. Пасля канферэнцыі а 19.00 гадзіне будзе цэлебравацца св. Імша ў інтэнцыі душаў чысцовых.
  • Сёння ў 15 адбудзецца чарговая сустрэча для мужчын. На сустрэчу запрашаем у клас нумар 2, будынак нашай капліцы.
  • 13 лютага, нядзеля – пасля святой Імшы а 10-ай гадзіне адбудзецца катэхэза для сем'яў. Катэхэза будзе праходзіць у будынку араторыі. Падчас катэхэзы дзетак ў зале будуць аніміваць аніматары.
  • 20 лютага, нядзеля – дзень свайго нараджэння адзначае наш святар кс. Алег Каралёў. Св. Імша ў інтэнцыі кс. Алега будзе справавацца а 10.00 гадзіне, пасля якой усёй нашай парафіяй будзем яго віншаваць. Запрашаем!
  • У нашым парафіяльным кіёску можна набыдзь новыя часопісы “Авэ Марыя”, “Наша Вера”, каляндары на 2022 год, а таксама Бібліі.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцамі дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама ў навядзенні парадку вакол нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску