Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:

  • 31 студзеня, панядзелак – свята св. Яна Боско, прэзбітэра і заснавальніка салезіянскай сям’і.
  • 2 лютага, серада – свята Ахвяравання Пана (свята Маці Божай Грамнічнай). Святыя Імшы ў нашай святыні: 7.00; 11.00; 19.00. У часе святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне свечак.
  • 3 лютага, чацвер – успамін Св. Блажэя. Св. Імшы: 8.00; 19.00. Падчас святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне праз заступніцтва св. Блажэя ад хваробаў горла.

Таксама ў гэты дзень прыпадае першы чацвер месяца. У лучнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця. А 18.00 гадзіне ў нашай святыні адбудзецце адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў інтэнцыі новых і святых пакліканняў.

  • 4 лютага, пятніца – першая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахграхі ўсяго свету.
  • 5 лютага, субота – успамін св. Агаты, панны і мучаніцы.
    Св. Імшы: 8.00; 19.00. У часе святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне хлеба і вады ў гонар св. Агаты.

Таксама ў гэты дзень прыпадае першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за ўсе атрыманыя ласкі. У гэты дзень адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца. Усіх, хто належыць да колаў Жывога Ружанца, запрашаем на Св. Імшу а 17.00 гадзіне.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • У нашым парафіяльным кіёску можна набыдзь грамнічныя свечкі, каляндары на 2022 год, а таксама Бібліі.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцамі дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама ў навядзенні парадку вакол нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску