Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:

  • 24 студзеня, панядзелак – свята св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла.
  • 26 студзеня, серада – успамін св. Цімафея і Ціта, біскупаў.
  • 27 студзеня, чацвер - успамін св. Анжэлы Мэрычы, панны, а таксама бл. Юрыя Матулевіча, біскупа.
  • 28 студзеня, пятніца – успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла.
  • 29 студзеня, субота – успамін бл. Баляславы Марыі Лямэнт, панны.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • 24 студзеня, панядзелак – прыпадае свята св. Фрацішка Сальскага, апекуна салезіянскай сям’і. Напрыканцы кожнай Святой Імшы ў гэты дзень будзем благаслаўляць мёд. Мёд можна набыць у нашым парафіяльным кіёску. Заахвочвам вернікаў зкарыстацца з гэтай магчымасці.
  • 29 студзеня, субота – пасля вячэрняй Святой Імшы адбудзецца Транзітус – набажэнства пераходу св. Яна Боско з зямной рэчаіснасці ў нябесную.
  • 30 студзеня, нядзеля - усёй салезіянскай сям’ёй, а таксама ўсёй нашай парафіяй будзем святкаваць урачыстасць Св. Яна Боско, заснавальніка салезіянскай сям’і і апекуна нашай парафіі. Саму ўрачыстасць у гэты дзень узначаліць арцыбіскуп эмэрыт Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі біскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Распарадак святых Імшаў: 8.00; 10.00 – галоўная ўрачыстая св. Імша з удзелам арцыбіскупа; 19.00. НА 12.00 у ГЭТЫ ДЗЕНЬ СВ. ІМШЫ НЕ БУДЗЕ!

Пасля Імшы на 10.00 у араторыі адбудзецца спектакль-драма "Святар". Спектакль, які нам прадставіць наша моладзь, дзеці і парафіяне, раскажа аб жыцці, дзейнасці на Беларусі і мучаніцкай смерці салезіяніна кс. Уладзіслава Вячорка. Улічваючы сур’ёзны змест драмы, падчас спектаклю дзецям будзе прапанавана правесці час з аніматарамі ў асобным пакоі. Запрашайце знаёмых да прагляду спектакля!

  • Прагнем прыпомніць, што 2 лютага, у сераду, прыпадае свята Ахвяравання Пана, альбо так званае свята Маці Божай Грамнічнай.

Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць: 7.00; 11.00; 19.00. У часе святых Імшаў будзем благаслаўляць свечкі, так званыя грамніцы. Свечкі можна таксама набыць у нашым парафіяльным кіоску.

  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцамі дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску