Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

 Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 3 студзеня, панядзелак - успамін Найсвяцейшага Імя Езуса, а таксама дзень нараджэння арцыбіскупа-эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча. Памятаем пра яго ў сваіх малітвах!
  • 6 студзеня, чацвер - Урачыстасць Аб’яўлення Пана, альбо Тры Каралі. Св. Імшы: 8.00; 10.00; 12.00; 19.00. У часе кожнай Святой Імшы будзем благаслаўляць крэду, кадзіла і ваду. Кадзіла можна набыць у нашым парафіяльным кіёску. Таксама ў гэты дзень прыпадае І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця.
  • 7 студзеня, пятніца - І-ая Пятніца месяца. Аддаем пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і за грахі ўсяго свету. А 18.00 гадзіне ў нашай святыні адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем! 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • 9 студзеня ў 16.30 запрашпем усіх ў араторый св. Яна Боско на святочны канцэрт “Радасная Вестка”, каб разам працягваць святкаваць свята Божага Нараджэння.
  • Падчас Адвэнту ўсёй нашай парафія мы збіралі сродкі на пагашэнне доўгу за выкананыя раней будаўнічыя працы нашай новай святыні. Дзякуючы Вашай ахвярнасці і адкрытасці было сабрана: 8 367 руб. 24 кап., 306$.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу
    ў пагашэнні доўгу за выкананыя будаўнічыя працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску