Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 27 снежня, панядзелак – свята св. Яна, апостала і евангеліста. Згодна з традыцыяй у гэты дзень можна прынесці віно да благаслаўлення.
- 28 снежня, аўторак – свята святых Немаўлят, мучанікаў.
- 29 снежня, серада – успамін св. Томаса Бэкета, біскупа і мучаніка.
- 31 снежня, пятніца – успамін св. Сільвэстра І, папы.
У гэты дзень таксама прыпадае заканчэнне 2021 года. З гэтай нагоды ў 23.00 у нашай парафіі адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой будзем дзякаваць Богу за атрыманыя ласкі ў 2021 годзе, перапрашаць за нашыя знявагі і прасіць аб патрэбныя ласкі на 2022 год. Скрыня, ў якую вернікі могуць складаць свае просьбы, падзякі і перапрашэнні, будзе знаходзіцца пры яслях, у капліцы.
А поўначы запрашаем усіх вернікаў разам распачаць Новы 2022 год праз удзел у Святой Імшы. У гэты дзень за прачытанне гімну “Цябе Бога праслаўляем”, як падзяка Богу за атрыманыя ласкі, можна атрымаць поўны адпуст.
- 1 студзеня, субота – Урачыстасць Св. Багародзіцы Марыі. Святыя Імшы: 8.00; 11.00; 19.00. Вернікі маюць абавязак пряняць удзел ў святой Імшы, а таксама ўстрымлівацца ад неабавязковых працаў. У гэты дзень за прачытанне гімну да Духа Св. можна атрымаць поўны адпуст.
Таксама ў гэты дзень прыпадая І-ая Субота месяца. Аддаем пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. Св. Імша ў інтэнцыі колаў Жывога Ружанца будзе справавацца ў 19.00. Запрашаем!
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 6 студзеня, чацвер – урачыстасць Аб’яўлення Пана. У гэты дзень благаслаўляем ваду, кадзідла і крэду. У нашым парафіяльным кіёску можна будзе набыць кадзідла для асвячэння.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто дапамагаў у падрыхтоўцы да свята Божага Нараджэння. Божа адудзяч!
- Таксама дзякуем ўсім вернікам, ахвярадаўцам
і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу
ў пагашэнні доўгу за выкананыя будаўнічыя працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










