Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

 

IV НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ – 19 СНЕЖНЯ 2021 ГОДА

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 24 снежня, пятніца – Св. Імшы:
  • Раратняя св. Імша ў 6 55
  • св. Імша Вігілійная ў 22 00 (св. Імша адначасова будзе адпраўляцца як у новай святыні, так і ў нашай капліцы)
  • Св. Імша Пастэрка ў 24.00 (св. Імша адначасова будзе адпраўляцца як у новай святыні, так і ў нашай капліцы)
  • 25 снежня, субота - Урачыстасць Нараджэння Пана. Св. Імшы: 8.00; 10.00; 12.00. У 19.00 гадзін Св. Імшы не будзе.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Сення ў 20.15 адбудзецца чарговая сустрэча для мужчын. На сустрэчу запрашаем у клас нумар 2, будынак нашай капліцы.
  • Сёння моладзь з каталіцкіх супольнасцяў даставіла Бэтлеемскі агонь у нашу парафію. Агонь можна набываць да 26 снежня як у парафіяльнай капліцы, так і ў новай святыні.
  • У панядзелак, 20 снежня, запрашаем мужчын і хлоцаў на 20.00 гадзіну дапамагчы ўсталяваць святочную дэкарацыю ў святыні, а таксама звонку яе.
  • У аўторак, 21 снежня, з самой раніцы, запрашаем жанчын і дзяўчат, дапамагчы ўпрыгожыць ёлкі на Свята Божага Нараджэння. Божа адўдзяч кожнаму за дапамогу і ахвярнасць!
  • 21 снежня ў аўторак на 18.00 запрашаем членаў апостальства дапамогі душам чысцовым і апостальства Маці Божай Патронкі добрай смерці на аплатковую сустрэчу. Сустрэча адбудзецца ў капліцы.
  • 26 снежня ў нядзелю пасля Імшы на 10.00 дзеткі нашай парафіі пакажуць калядную сцэнку. Запрашаем да прагляду.
  • Запрашаем дзяцей ад 2 класа і вышэй у лагер з 27 па 29 снежня на базе араторыя. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіёску. За больш дакладнай інфармацыяй просім калі ласка звяртацца да кс. Алега.
  • Прыпамінаем: для дзяцей і моладзi нашай парафіі завяршаецца конкурс на прыгажэйшы раратнi лiхтарык, з якімі запрашаем прыходзіць на Раратнія Св. Імшы. Конкурс лiхтарыкаў завяршаецца 23 снежня. Пераможцаў чакаюць цудоўныя ўзнагароды.
  • Памятаем пра пастанову на час Адвэнту для ўсёй нашай парафіі: збіраем сродкі на пагашэнне доўгу за выкананыя раней будаўнічыя працы ў новай святыні. Скрыня для ахвяраў знаходзіцца з левага боку ад галоўнага алтара нашай святыні. Сродкі будзем збіраць да 26 снежня ўключна!
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы “Авэ Марыя”, літургічныя каляндары на новы 2022 год, аплаткі і сена для надыходзячага свята Божага Нараджэння.

Таксама пры выхадзе з нашай святыні можна набыць святочныя ўпрыгожванні, зробленыя нашыми парафіянамі, ахвяры з якіх пойдуць на завяршэнне рамонтных прац у нашым моладзевым цэнтры. Заахвочваем усіх быць адкрытымі і ахвярнымі!

  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу
    ў пагашэнні доўгу за выкананыя будаўнічыя працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску