Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 22 лістапада, панядзелак – успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі спеву і музыкі сакральнай. Асаблівым чынам памятаем у гэты дзень у малітвах нашых арганістаў і ўдзельнікаў дзіцячага і дарослага хору.
- 23 лістапада, аўторак – успамін св. Клімэнта І, папы і мучаніка, а таксама св. Калюмбана, абата.
- 24 лістапада серада – успамін св. Андрэя Зунг Лака, прэзбітэра, і паплечнікаў, мучанікаў. Таксама ў гэты дзень паводле традыцыі салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. На прыканцы кожнай св. Імшы можна будзе атрымаць праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў урачытсае благаслаўленне, выпрошваючы патрэбныя ласкі. Пасля вячэрняй св. Імшы, а гадзіне 20.30 у нашай святыні адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем усю салезіянскую сям’ю і ўсіх вернікаў.
- 25 лістапада, чацвер – успамін св. Кацярыны Александрыйскай, панны і мучаніцы.
- 28 лістапада, нядзеля – І Нядзеля Адвэнту, час асабістага навяртання і духоўнай падрыхтоўкі да надыходзячых Святаў Божага Нараджэння. Як пастанову на час Адвэнту для ўсёй нашай парафіі выбіраем: “Збіраем фінансы на пагашэнне доўгу за выкананыя раней будаўнічыя працы ў новай святыні.”
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Адвэнтовыя Рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 3,4,5 снежня. Абвяшчаць іх будзе айцец Валерый Мазюк, рэдэмптары́ст, пробашч з Сокала. Распарадак Рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’яў, а таксама на наша інтэрнэт старонцы.
- На Адвэнтовы час, Раратнія Св. Імшы ў нашай Святыні будуць адбывацца кожны будні дзень у 6.55. Запрашаем і заахвочваем да ўдзелу дзяцей, моладзь, сем’і і ўсіх вернікаў. Таксама ў парафіі аб’яўляецца конкурс найпрыгажэйшага раратняга фанарыка, з якімі просім прыходзіць на Раратнія Св. Імшы. Пераможцаў чакаюць цудоўныя і таямнічыя ўзнагароды. Да ўдзелу ў конкурсе запрошаны дзяці і моладзь.
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера”, літургічныя каляндары на Новы 2022 год, святочныя ўпрыгожванні, ахвяры з якіх пойдуць на заввяршэнне рамонтных працаў у нашым араторыі (моладзевым цэнтры), а таксама аплаткі на надыходзячыя святы Божага Нараджэння. Заахвочваем усіх быць адкрытымі і ахвярнымі!
- Сёння ў ІІІ нядзелю месяца, асаблівым чынам выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам
і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў пагашэнні доўгу за выкананыя будаўнічыя працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!