Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 1 лістапада, панядзелак – Урачыстасць усіх Святых. Св. Імшы: 7.00; 11.00; 19.00.
  • 2 лістапада, аўторак – успамін усіх памерлых вернікаў. Распарадак св. Імшаў: 8.00; 19.00. Зачытваць спіскі з імёнамі памерлых, якія пададзены ў наш парафіяльны кіёск, і за якіх у 19.00 будзе справавацца св. Імша, распачынаем у 17.00.

Наведаўшы могілкі і памаліўшыся за памерлых, на працягу ўсяго месяца лістапада (згодна з Дэкрэтам Апостальскай Пэнітэнцыярыі ад 27 кастрычніка 2020 года, які гэтай жа Пэнітэнцыярыяй прадоўжаны і на 2021 год, у сувязі з утрымованнем эпідэміялагічнай сітуацыі) выканаўшы звычайныя ўмовы (прабыванне ў стане ласкі, прыняцце Камуніі, малітва ў інтэнцыях Папы), можна атрымаць поўны адпуст, ахвяраваўшы яго за памерлых. У адзін дзень можна атрымаць толькі адзін поўны адпуст і ахвяраваць за аднаго памерлага.

  • 3 лістапада, серада – успамін св. Марціна дэ Порэса, законніка.
  • 4 лістапда, чацвер – успамін св. Караля Барамэя, біскупа, а таксама першы чацвер месяца. У лучнасці з усім Касцёлам молімся ў гэты дзень аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця.
  • 5 лістапада, пятніца – першая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету.
  • 6 лістапада, субота – першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за ўсе атрыманыя ласкі. У гэты дзень адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца. Усіх, хто належыць да колаў Жывога Ружанца, запрашаем на Св. Імшу ў 17.00.

  

 З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • 3 лістапада ў капліцы ў 17.30 адбудуцца нешпары за душы ў чысцы церпячыя. Пасля малітвы прадугледжана фармацыйная канферэнцыя для членаў Апостальства душ чысцовых і ўсіх жадаючых.
  • На працягу месяца лістападу ў нашай святыні па буднях у 18.00 будзем маліцца на св. Ружанцы за нашых памерлых. Заахвочваем вернікаў далучацца да малітвы!
  • Падчас восеньскіх канікул, з 2 па 4 лістапада, запрашаем дзяцей з 3 па 6 клас у восеньскі араторый. Араторый будзе праходзіць з 9.00 да 15.00. Падчас праграмы прадугледжаны пасілак. Кошт удзелу 12 рублёў. Запісацца можна ў парафіяльным кіёску. За больш падрабязнай інфармацыяй просім звяртацца да кс. Алега Каралёва.
  • 21 лістапада парафія св. Яна Хрысціцеля запрашае ўсіх на святочны канцэрт у гонар Хрыста Валадара і ўспамін св. Цэцыліі. Праграма свята: 10.00 – урачыстая св. Імша. Пасля св. Імшы адбудзецца святочны канцэрт. Да ўдзелу ў канцэрце запрошаны ўсе. Можна падрыхтаваць як музычны твор, так і прыгожы спеў. Запісацца можна ў Радзюш Вольгі. У гэты дзень св. Імшы на 12.00 не будзе!
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера”, а таксама цікавую гістарычную кнігу пра лёс САЛЕЗІЯНАЎ на нашай бацькаўшчыне з 1921 па 2021 год. Кніга з’яўляецца вынікам доўгай і стараннай працы кс.  Артура Ляшнеўскага, нашага святара, які прылажыў шмат намаганняў у пошуках гістарычных матэрыялаў. Ушаноўваючы ахвярную працу святароў салезіянаў на працягу  стагоддзя, заахвочваем вернікаў набываць гэтую гістарычную кнігу!

Таксама ў нашым парафіяльным кіёску можна набыць новую  літаратуру з жыцёрысам св. Яна Боско,  літаратуру на Біблейскую тэматыку, а таксама свечкі і лампадкі для ўшанавання нашых блізкіх памерлых у месяцы лістападзе.

  • Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў пагашэнні доўгу за выкананыя будаўнічыя працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску