Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 28 кастрычніка, чацвер – свята св. Сымона і Юды, апосталаў, а таксама дзень імянінаў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Памятаем аб ім нашых малітвах.
- 29 кастрычніка, пятніца – успамін бл. Міхала Руа, святара салезіяніна.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Па традыцыі ў месяцы лістападзе молімся за нашых памерлых. Спіскі з імёнамі просім прыносіць ў парафіяльны кіёск.
- 1 лістапада, панядзелак – урачыстасць Усіх Святых. Разпарадак св. Імшаў у гэты дзень у нашай святыні будзе наступны: 7.00; 11.00; 19.00.
- 2 лістапада, аўторак – успамін усіх памерлых вернікаў. Разпарадак св. Імшаў у гэты дзень у нашай святыні будзе наступны: 8.00; 19.00. У 17.00 разпачынаем зачытваць спіскі з імёнамі нашых блізкіх памерлых, якія вы падавалі ў наш парафіяльны кіёск і за якіх у 19.00 будзе справавацца св. Імша.
- На працягу месяца лістападу ў нашай святыні па буднях у 18.00 будзем маліцца на св. Ружанцы за нашых памерлых. Заахвочваем вернікаў далучацца да малітвы!
- Падчас восеньскіх канікул, з 2 па 4 лістапада, запрашаем дзяцей з 3 па 6 клас у восеньскі араторый. Араторый будзе праходзіць з 9 да 15 гадзін. Падчас праграмы прадугледжаны пасілак. Кошт удзелу 12 рублёў. Запісацца можна ў парафіяльным кіёску. За больш падрабязнай інфармацыяй просім звяртацца да кс. Алега Каралёва.
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера”, а таксама вельмі цікавую гістарычную кнігу пра лёс САЛЕЗІЯНАЎ на нашай бацькаўшчыне з 1921 па 2021 год. Кніга з’яўляецца вынікам доўгай і стараннай працы кс. Артура Ляшнеўскага, нашага святара, які прылажыў шмат намаганняў у пошуках гістарычных матэрыялаў. Ушаноўваючы ахвярную працу святароў салезіянаў на працягу стагоддзя, заахвочваем вернікаў набываць гэтую гістарычную кнігу! У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новую літаратуру з жыцёрысам св. Яна Боско, літаратуру на Біблейскую тэматыку, а таксама свечкі і лампадкі для ўшанавання нашых блізкіх памерлых у месяцы лістападзе.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў пагашэнні доўгу за выкананыя будаўнічыя працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










