Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 18 кастрычніка, панядзелак – свята св. Лукі, евангеліста, а таксама апекуна ўсіх лекараў. Асаблівым чынам, памятаем у гэты дзень у сваіх малітвах пра ўсіх лекараў і медыкаў, асабліва ў гэты нялёгкі час.
  • 19 кастрычніка, аўторак – успамін св. Паўла ад Крыжа, прэзбітэра.
  • 22 кастрычніка, пятніца – успамін св. Яна Паўла II, папы.
  • 23 кастрычніка, субота – успамін св. Яна Капістрана, прэзбітэра.
  • 24 кастрычніка, нядзеля - паводле традыцыі салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. У гэты дзень на прыканцы кожнай св. Імшы можна будзе атрымаць праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў урачытсае благаслаўленне, выпрошваючы патрэбныя ласкі. Пасля вячэрняй св. Імшы, а гадзіне 20.30 у нашай святыні адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем усю салезіянскую сям’ю і ўсіх вернікаў.

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

 

  • 23 кастрычніка, субота – у Мінскай Архікатэдральнай святыні а 11.00 гадзіне адбудзецца інгрэс, так званае афіцыйнае ўступленне на пасаду новапрызначанага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага. Запрашаем усіх вернікаў да ўдзелу і супольнай малітвы.
  • 23 кастрычніка, субота – на 17.00 гадзіну для руху апостальства душ чысцовых у нашай святыні будзе справавацца Св. Эўхарыстыя, на якую запрашаем усіх, хто належыць да гэтага руху, а таксама ўсіх жадаючых.
  • Прыпамінаем і заахвочваем моладзь і дзяцей запісвацца на заняткі па рэлігіі. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіёску. Просім бацькоў і апекуноў паклапаціцца аб гэтым! Распарадак заняткаў размешчаны на дошцы аб’яў і пры парафіяльным кіёску.
  • СТУДЭНТЫ І ПРАЦУЮЧАЯ МОЛАДЗЬ! Пры нашай парафіі і араторыі распачалiся катэхезы для студэнтаў, навучэнцаў і працуючай моладзі. Сустрэчы для студэнтаў і навучэнцаў праходзяць па аўторках у класе № 2 у будынку капліцы. Сустрэчы праводзіць кс. Артур Ляшнеўскі. Сустрэчы для працуючай моладзі адбываюцца па серадах у класе № 2 у будынку капліцы. Сустрэчы праводзіць кс. Алег Каралёў.
  • Таксама па аўторках і серадах запрашаем вернікаў і моладзь на малітву “Літургія гадзінаў” (БРЭВІЯРЫЙ), якая праходзіць ў нашай святыні а гадзіне 19.45.
  • Запрашаем хлопцаў стаць міністрантамі ў нашай парафіі, каб служыць Богу пры алтары. Запісацца можна ў парафіяльнай закрыстыі.
  • У месяцы кастрычніку разам з усім Касцёлам молімся на Святым Ружанцы ў інтэнцыі супакою ва ўсім свеце, а таксама аб ласку хуткага спынення пандэміі. Набажэнствы Ружанцовыя з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту для ўсіх вернікаў адбываюцца па будням а 18.00 гадзіне. Для моладзі – па пятніцам у 20.00. Для дзяцей і бацькоў – па суботах ў 16.00. Ўсіх запрашаем!
  • Па традыцыі ў месяцы лістападзе молімся за нашых памерлых. Спіскі з імёнамі можна прыносіць ў парафіяльны кіёск.
  • Сёння ў ІІІ-ю нядзелю месяца, калі ахвяры збіраем на будову нашай новай святыні, выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў пагашэнні доўгу за выкананыя будаўнічыя працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску