Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 27 верасня, панядзелак – успамін св. Вінцэнта дэ Поля, святара.
  • 28 верасня, аўторак – успамін cв. Вацлава, мучаніка.
  • 29 верасня, серада – свята св. Міхала Арханёла (апекуна Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла), св. Габрыэля і Рафала, арханёлаў. Св. Імшы ў нашай святыні 8.00 і 19.00.
  • 30 верасня, чацвер – успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла. Таксама ў гэты дзень згодна з традыцыяй салезіянскай сям’і, на прыканцы кожнага месяца, успамінаем св. Яна Боско. У гэты дзень молімся праз заступніцтва св. Яна Боско аб патрэбныя ласкі для нас і нашых блізкіх.
  • 1 кастрычніка, пятніца – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса. У гэты дзень таксама прыпадае І-ая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і за грахі ўсяго свету.
  • З 1 кастрычніка, у лучнасці з усім Касцёлам, на працягу ўсяго месяца будзем маліцца на Святым Ружанцы ў інтэнцыі супакою ва ўсім свеце, а таксама аб ласку хуткага спынення пандэміі. У нашай святыні будзем маліцца кожны дзень з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту а 18.00 гадзіне. Запрашаем да малітвы на святым Ружанцы ўсіх вернікаў!
  • 2 кастрычніка, субота – успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў. Таксама ў гэты дзень прыпадая І-ая Субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за ўсе атрыманыя ласкі. У гэты дзень у нашай смвячтыні адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца. Усіх, хто належыць да колаў Жывога Ружанца запрашаем на Св. Імшу а 17ай гадзіне.

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Прыпамінаем і заахвочваем моладзь і дзяцей запісвацца на заняткі па рэлігіі. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіёску. Просім бацькоў і апекуноў паклапаціцца аб гэтым! Распарадак заняткаў размешчаны на дошцы аб’яў і пры парафіяльным кіёску.
  • УВАГА! СТУДЭНТЫ І ПРАЦУЮЧАЯ МОЛАДЗЬ! Пры нашай парафіі і араторыі распачалiся катэхезы для сдудэнтаў, навучэнцаў і працуючай моладзі. Сустрэчы для студэнтаў і навучэнцаў будуць праходзіць па аўторках у класе № 2, у будынку капліцы. Сустрэчы праводзіць кс. Артур Ляшнеўскі. Першая арганізацыйная сустрэча для працуючай моладзі адбудзецца 29 верасня ў сераду. Сустрэчы для працуючай моладзі будзе праводзіць кс. Алег Каралёў. Таксама запрашаем вернікаў і моладзь па аўторках і серадах на малітву святога брэвярыя, якая праходзіць ў нашай святыні а гадзіне 19.45.
  • Запрашаем дзяцей 5-га і 6-га класа далучыцца да суполкі Савіо-Клуб. У суполцы дзяцей чакаюць цікавыя сустрэчы, гульні і выезды. Запісацца можна ў с. Юліі Клевец.
  • Запрашаем хлопцаў стаць міністрантамі ў нашай парафіі, каб служыць Богу пры алтары. Запісацца можна ў закрыстыі.
  • З 16 кастрычніка Салез’янская сям’я распачынае святкаванне Юбілею 100-гаддзя сваёй Салезіянскай прысутнасці на Беларусі. Запрашаем ўсіх вернікаў далучыцца да святкавання!
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера”!
  • Таксама можна ўжо ў парафіяльны кіёск прыносіць спіскі з імёнамі нашых блізкіх памерлых, так званыя выпамінкі, за якіх будзем маліцца на працягу ўсяго месяца лістапада ў нашай святыні.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску