Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 20 верасня. Панядзелак – успамін св. Андрэя Кім Таэгона, прэзбітэра, Паўла Чон Хасана і паплечнікаў, мучанікаў.
- 21 верасня. Аўторак – свята св. Мацвея, апостала і евангеліста, а таксама ўспамін бл. Юзафа Каласанца і яго паплечнікаў, мучанікаў салезіянскіх.
- 23 верасня. Чацвер – успамін св. Піо з П’етрэльчыны, святара.
- 24 верасня. Субота – успамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. Згодна з традыцыяй Салезіянскай сям’і напрыканцы св. Імшы, праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў, можна будзе атрымаць урачыстае благаслаўленне. Пасля св. Імшы адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем усіх вернікаў!
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Заахвочваем моладзь і дзяцей запісвацца на заняткі па рэлігіі. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіёску. Просім бацькоў і апекуноў паклапаціцца аб гэтым! Распарадак заняткаў размешчаны на дошцы аб’яў і пры парафіяльным кіёску.
- УВАГА СТУДЭНТЫ І ПРАЦУЮЧАЯ МОЛАДЗЬ! У хуткім часе пры нашай парафіі і араторыі распачнуцца сустрэчы па катэхізацыі для сдудэнтаў, навучэнцаў і працуючай моладзі. Першая арганізацыйная сустрэча для сдудэнтаў і навучэнцаў адбудзецца 21 верасня ў аўторак у класе № 2, у будынку капліцы. Сустрэчу будзе весці кс. Артур Ляшнеўскі. Першая арганізацыйная сустрэча для працуючай моладзі адбудзецца 29 верасня ў сераду. Сустрэчу будзе праводзіць кс. Алег Каралёў.
- Запрашаем дзяцей 5-га і 6-га класа далучыцца да суполкі Савіо-Клуб. У суполцы дзяцей чакаюць цікавыя сустрэчы, гульні і выезды. Запісацца можна ў с. Юліі Клевец.
- Запрашаем хлопцаў стаць міністрантамі ў нашай парафіі і служыць Богу пры алтары. Запісацца можна ў закрыстыі.
- 26 верасня, нядзеля – пры салезіянскім араторыі (моладзевым цэнтры) пройдуць першыя РЭАЛЬНЫЯ ГУЛЬНІ. Запрашаем падлеткаў з 5 па 11 класс да ўдзелу. Пачатак у 14.00.
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера”!
- Сёння, у ІІІ-яю нядзелю месяца, выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










