Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 13 верасня, панядзелак – успамін св. Яна Залатавуснага (Хрызастома), біскупа і доктара Касцёла.
- 14 верасня, аўторак – свята Узвышэння Святога Крыжа. Св. Імшы: 8.00; 19.00.
- 15 верасня, серада – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай.
- 16 верасня, чацвер – успамін св. Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў.
- 17 верасня, пятніца – успамін св. Робэрта Бэлярміна, біскупа і доктара Касцёла.
- 18 верасня, субота – успамін св. Станіслава Косткі, законніка.
З жыцця нашай парафіі:
- Заахвочваем моладзь і дзяцей запісвацца на заняткі па рэлігіі. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіёску. Просім бацькоў і апекуноў паклапаціцца аб гэтым! Распарадак заняткаў размешчаны на дошцы аб’яў і пры парафіяльным кіёску.
- УВАГА СТУДЭНТЫ! У хуткім часе пры нашай парафіі і араторыі распачнуцца сустрэчы для сдудэнтаў і навучэнцаў. Першая арганізацыйная сустрэча адбудзецца 21 верасня ў аўторак у класе No 2, у будынку капліцы. Сустрэчы будзе весці кс. Артур Ляшнеўскі.
- Запрашаем дзяцей 5-га і 6-га класа далучыцца да суполкі Савіо-Клуб. У суполцы дзяцей чакаюць цікавыя сустрэчы, гульні і выезды. Запісацца можна ў с. Юліі Клявец.
- Запрашаем членаў Апостальства Душ Чысцовых на сустрэчу з новым адказным святаром. св. Імша за душы, церпячыя ў чысцу, і сустрэча адбудуцца ў суботу 18 верасня ў 17.00. Запршаем!
- Запрашаем хлопцаў стаць міністрантамі ў нашай парафіі і служыць Богу пры алтары. Запісацца можна ў закрыстыі.
- У духу абароны нашай Планеты і нашай краіны аб’яўляем конкурс малюнкаў на тэму: "Барацьба з пластыкам – захаваем Планету, як Божы дар." Тры пераможцы атрымаюць падарункі. Найлепшы з малюнакам будзе надрукаваны ў каляндары на 2022 год. Запрашаем да ўдзелу дзяцей і моладзь па восьмы клас уключна. Падпісаныя малюнкі можна прыносіць у кіёск да 18 верасня. Пераможцы будуць аб’яўлены 19 верасня на св. Імшы на 10.00.
- 19 верасня, нядзеля – сёстры-салезіянкі сардэчна запрашаюць на святкаванне 30-годдзя прысутнасці Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў на Беларусі. Урачыстая святая Імша падзякі Богу за служэнне Сясцёр-салезіянак адбудзецца ў Смаргоні 19 верасня ў 14.00. Запрашаем!
- 19 верасня, нядзеля – прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяры будзем збіраць на патрэбы будовы нашай новай святыні. Да канца месяца нашай парафіі неабходна пагасіць доўг за выкананыя раней будаўнічыя працы. Просім вернікаў быць адкрытымі і ахвярнымі. Божа адудзяч кожнаму!
- У духу ўдзячнасці за юбілей 30-годдзя існаваня каталіцкіх структур на Беларусі і з просьбай аб дальнейшым благаслаўленні, 26 верасня, у нядзелю, нашу парафію наведае адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Біскуп Казiмiр Велікаселец. На працягу ўсяго дня Біскуп Казімір будзе маліцца з намі на св. Імшах.
- 26 верасня, нядзеля – пры салезіянскім араторыі (моладзевым цэнтры) пройдуць першыя РЭАЛЬНЫЯ ГУЛЬНІ. Запрашаем падлеткаў з 5 па 11 класс да ўдзелу. Пачатак у 14.00.
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера”!
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










