Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 8 верасня, серада – свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Св. Імшы: 8.00; 19.00.
- 9 верасня, чацвер – успамін св. Пятра Клявэра, прэзбітэра.
З жыцця нашай парафіі:
- Распачаўся новы навучальны год. Заахвочваем моладзь і дзяцей запісвацца на заняткі па рэлігіі. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіёску. Просім бацькоў і апекуноў паклапаціцца аб гэтым! Распарадак заняткаў размешчаны на дошцы аб’яў і пры парафіяльным кіёску.
- 12 верасня, нядзеля – у нашай парафіі адбудзецца свята для ўсіх дзяцей і моладзі. Запрашаем дзяцей, моладзь, бацькоў і апекуноў на Св. Імшу а 10ай гадзіне, падчас якой адбудзецца урачыстае благаслаўленне навучальных прыладаў. Пасля Св. Імшы для дзяцей, моладзі і дарослых адбудзецца святочнае мерапрыемства. Запрашаем!
- У духу абароны нашай Планеты і нашай краіны аб’яўляем конкурс малюнкаў на тэму: "Барацьба з пластыкам – захаваем Планету, як Божы дар." Тры пераможцы атрымаюць падарункі. Найлепшы з малюнакам будзе надрукаваны ў каляндары на 2022 год. Запрашаем да ўдзелу дзяцей і моладзь па восьмы клас уключна. Падпісаныя малюнкі можна прыносіць у кіёск да 18 верасня. Пераможцы будуць аб’яўлены 19 верасня на св. Імшы на 10.00.
- 19 верасня, нядзеля – сёстры-салезіянкі сардэчна запрашаюць на святкаванне 30-годдзя прысутнасці Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў на Беларусі. Урачыстая святая Імша падзякі Богу за служэнне Сясцёр-салезіянак адбудзецца ў Смаргоні 19 верасня ў 14.00. Запрашаем!
- 26 верасня, нядзеля - пры салезіянскім араторыі (моладзевым цэнтры) пройдуць першыя РЭАЛЬНЫЯ ГУЛЬНІ. Запрашаем падлеткаў з 5 па 11 класс да ўдзелу. Пачатак у 14.00.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










