Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 16, Панядзелак – успамін св. Стэфана Венгерскага, а таксама св. Роха з Манпелье.
- 20, Пятніца – успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла.
- 21, Субота – успамін св. Пія Х, папы.
З жыцця нашай парафіі:
- 16 жніўня, у панядзелак, у нашу парафію прыбывае святар-салезіянін, кс. Артур Ляшнеўскі SDB. Вітаем яго ўсёй нашай парафіяй і атуляем малітвамі. Кс. Артур прызначаны эканомам салезіянскай супольнасці і вікарыем парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску. Прывітанне кс.Артура адбудзецца ў наступную нядзелю, 22 жніўня, на св. Імшы а 10.00 гадзіне. Запрашаем!
- З 15 жніўня па 10 кастрычніка 2021 года ў нашай парафіі будзем маліцца навэннвй да св.Яна Боско. Хутка распачнецца святкаванне юбілею 100-дзя прысутнасці Салезіянаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Таму ў духу ўдзячнасці Богу за атрыманыя ласкі праз заступніцтва св. Яна Боско, а таксама з просьбай аб дальнейшым благаслаўленні, у лучнасці з усёй салезіянскай сям’ёй будзем маліцца навэннай кожную нядзелю на прыканцы св. Імшаў. Запрашаем да супольнай малітвы!
- 19 жніўня, у чацвер а 19.00 гадзіне, у нашай святыні будзе цэлебравацца
св. Імша праз заступніцтва св. Юзафа ў інтэнцыі ўсіх хлопцаў і мужчын, аб дар для іх добрага айцоўства і сумленнага выканання паклікання. Запрашаем усіх! - Увага! Моладзь і дзеці. Хутка разпачнецца новы навучальны год. Зарання заахвочваем Вас запісвацца на заняткі па ўрокам рэлігіі. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіёску. Бацькоў і апекуноў, просім паклапаціцца аб гэтым! Разпарадак заняткаў будзе пададзены ў бліжэйшым часе!
- Сёння, у ІІІ-ю нядзелю месяца, выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні
і дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










