Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 12, Аўторак – успамін св. Генрыха.
- 14, Серада – успамін св. Каміла Леліскага, прэзбітэра.
- 15, Чацвер – успамін св. Бонавэнтуры, біскупа і доктара Касцёла.
- 16, Пятніца – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль, а таксама чарговая гадавіна святарскага пасвячэння кс. Алега Каралёва, салезіяніна. Памятаем пра яго ў сваіх малітвах.
З жыцця нашай парафіі:
- 18, Нядзеля – прыпадая 3-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі, у часе святых Імшаў ахвяраванні будзем збіраць на пагашэнне доўгу за выкананыя працы ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
- Заахвочваем вас, нашыя шаноўныя вернікі набываць у нашым парафіяльным кіёску новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі артыкуламі пра жыццё Касцёла на Беларусі.
- Выказваем падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам
і дабрачынцам за ахвяраванні на пагашэнне доўгу за выкананыя працы па будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










