Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 28 чэрвеня, панядзелак – успамін св. Ірэнэя, біскупа і мучаніка.
- 29 чэрвеня, аўторак – урачыстасць святых Пятра і Паўла, апосталаў.
Св Імшы ў нашай парафіі адбудуцца ў 7.00; 11.00; 19.00. Ахвяраванні
ў гэты дзень збіраем на патрэбы Апостальскай Сталіцы. - 30 чэрвеня, серада – успамін святых Першамучанікаў Рымскага Касцёла.
- 2 ліпеня, пятніца – урачыстасць Маці Божай Будслаўскай. Св. Імшы
ў нашай парафіі адбудуцца ў 8.00; 19.00. - 3 ліпеня, субота – свята св. Тамаша, Апостала.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- У сувязі з урачыстасцямі Маці Божай Будслаўскай, 3 ліпеня св. Імша ў нашай парафіі адбудзецца толькі а 19ай гадзіне. Св. Імшы на 8.00 не будзе.
- Выказваем падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам
і дабрачынцам за ахвяраванні на пагашэнне доўгу за выкананыя працы па будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










