Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 21 чэрвеня, панядзелак — успамін св. Алаізія Ганзагі, законніка
- 22 чэрвеня, аўторак — успамін св. Паўліна Нольскага, біскупа, св. Джона Фішара, біскупа, і Томаса Мора, мучанікаў, а таксама св. Юзафа Кофасо, салезіяніна.
- 24 чэрвеня, чацвер — урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля, апекуна нашай парафіі. Галоўная адпустовая св. Імша адбудзецца а 19.00 гадзіне, якую ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Таксама адпустовыя святыя Імшы будуць цэлебравацца ў 7.00 і 11.00.
Салезіянская Сям’я, якая нясе душпастырскае служэнне ў парафіі, запрашае ўсіх вернікаў да супольнага святкавання.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Дарагія дзеці, запрашаем вас прыняць удзел у летніх акцыях:
- 28 чэрвеня - 2 ліпеня - вакацыі з Богам для дзяцей з 3 па 5 класс на базе нашага араторыя.
- 1 - 5 ліпеня - выязныя вакацыі для падлеткаў з 6 па 8 класс.
З-за пандэміі колькасць удзельнікаў і колькасць дзён абмежаваны. Запісацца на вакацыі і атрымаць дадатковую інфармацыю можна ў нашым парафіяльным кіёску.
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новы часопіс “Авэ Марыя”.
- Выказваем таксама падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам
і дабрачынцам за ахвяраванні на пагашэнне доўгу за выкананыя будаўнічыя працы ў нашай новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










