Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 31, панядзелак – свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама 40-ая гадавіна святарскага пасвячэння арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Памятаем аб ім у сваіх малітвах!
- 1, аўторак – успамін св. Юстына, мучаніка. а таксама першы дзень Чэрвенскіх набажэнстваў, пасвечаных Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. У нашай парафіі набажэнствы будуць адбывацца ў буднія дні а гадзіне 18.15. Запрашаем!
- 2, серада – успамін свв. Марцэліна і Пятра, мучанікаў.
- 3, чацвер – Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, а таксама І-ы чацвер месяца. Молімся аб новыя
і святыя пакліканні да святарскага і манаскага жыцця. Святыя Імшы ў нашай парафіі: 7.00; 11.00; 19.00. Пасля вячэрняй св. Імшы адбудзецца ўрачыстая працэсія да 4-х алтароў вакол нашай новай святыні. Запрашаем усіх вернікаў прыняць актыўны ўдзел. - 4, пятніца – першая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету.
- 5, суботу – першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марый, дзякуючы Ёй за Яе Матчыную любоў да нас. Для колаў Жывога Ружанца а 17.00 гадзіне адбудзецца св. Імша. Запрашаем!
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Дарагія дзеці, запрашаем вас прыняць удзел у летніх акцыях:
- - з 06 па 02.07 адбудуцца вакацыі з Богам для дзяцей
з 3 па 5 класс на базе нашага араторыя. - - з 07 па 05.07 адбудзецца выязны лагер для падлеткаў
з 6 па 8 класс. - З-за пандэміі колькасць удзельнікаў і колькасць дзён абмежаваны. Запісацца на лагер і атрымаць дадатковую інфармацыю можна ў нашым парафіяльным кіёску.
- 6 чэрвеня, нядзеля – а 10.00 гадзіне адбудзецца Урачыстая Св. Імша і агульная працэсія Божага Цела на прыкасцёльнай тэрыторыі ў парафіі Найсвяцейшай Троіцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску. Таму ў нашай парафіі ў гэты дзень Св. Імшы будуць толькі ў: 00 і 19.00. А 10.00 і 12.00 гадзіне Св. Імшаў не будзе.
- 20 чэрвеня, нядзеля – нашу парафію наведае кс. Чэслаў Паўлюкевіч, пробашч з Росі. У часе ўсіх Св. Імшаў будзе абвяшчаць нам Слова Божае. Запрашаем!
- 24 чэрвеня, чацвер – парафіяльная ўрачыстасць нараджэння Св. Яна Хрысціцеля. Галоўная св. Імша адбудзецца а 19.00 гадзіне, якую ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Просім вернікаў запланаваць гэты час і прыняць свой удзел.
- Выказваем таксама падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні на пагашэнне доўгу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










