Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 24, панядзелак – урачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў, а таксама Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла.
- 25, аўторак – успамін св. Бэды Вялебнага, прэзбітэра і доктара Касцёла, а таксама ўспамін св. Грыгорыя VII, папы.
- 26, серада – успамін св. Філіпа Нэры, святара.
- 27, чацвер – свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара.
- 29, субота – успамін св. Паўла VI, папы, а таксама ўспамін бл. Юзафа Кавальскага, салезіяніна, мучаніка.
- 30, нядзеля – урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 24, панядзелак – а 19.00 гадзіне галоўная ўрачыстая Св. Імша ў гонар Марыі Успамогі Хрысціянаў. Пасля св. Імшы вакол нашай новай святыні адбудзецца ўрачыстая працэсія з фігурай Марыі Успамогі Хрысціянаў. Запрашаем усіх нашых вернікаў!
- У нашай парафіі адкрыты збор сродкаў на аднаўленне святыні ў Будславе пасля пажару. Скрыня для ахвяраванняў выстаўлена ў нашай святыні пры алтары Маці Божай. Божа адудзяч кожнаму!
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новы часопіс “Авэ Марыя”.
- 3 чэрвеня, чацвер – прыпадая ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Св. Імшы будуць: 7.00; 11.00; 19.00. Пасля вячэрняй Св. Імшы адбудзецца ўрачыстая працэсія да 4-х алтароў. Запрашаем і заахвочваем вернікаў прыняць свой удзел у працэсіі!
- 6 чэрвеня, нядзеля – а 10.00 гадзіне адбудзецца Урачыстая Св. Імша і агульная працэсія Божага Цела на прыкасцёльна тэрыторыі парафіі Найсвяцейшай Троіцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску. Таму ў нашай парафіі ў гэты дзень Св. Імшы будуць толькі ў: 8.00 і 19.00. А 10.00 і 12.00 гадзіне Св. Імшаў не будзе.
- 20 чэрвеня, нядзеля – нашу парафію наведае кс. Чэслаў Паўлюкевіч, пробашч з Росі. У часе ўсіх Св. Імшаў будзе абвяшчаць нам Слова Божае. Запрашаем!
- 24 чэрвеня, чацвер – парафіяльная ўрачыстасць нараджэння Св. Яна Хрысціцеля. Галоўная св. Імша а 19.00 гадзіне, якую ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Просім вернікаў запланаваць гэты час і прыняць свой удзел.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто на мінулым тыдні дапамагаў у навядзенні парадку вакол святыні: усім вернікам, моладзі, аніматарам, сем’ям! Божа адудзяч кожнаму патрэбнымі ласкамі!
- Выказваем таксама падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні на пагашэнне доўгу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










