Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 4, Чацвер – успамін св. Казіміра, а таксама І-ы чацвер месяца. У лачнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця.
- 5, Пятніца – прыпадая І-ая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і ўсяго свету.
- 6, Субота – прыпадая І-ая Субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за ўсе атрыманыя ласкі. У гэты дзень адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца. Усіх, хто належыць да колаў Жывога Ружанца запрашаем на Св. Імшу а 19.00 гадзіне.
З жыцця нашай парафіі і араторыя:
- Падчас Вялікага Посту прапануем наступны распарадак набажэнстваў:
- Крыжовы шлях для дарослых – пятніца а 18.00
- Крыжовы шлях для моладзі – пятніца а 20.00
- Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў – субота а 16.00
- Песні жальбы – нядзеля а 11.20
- Вялікапостныя Рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць 12,13,14 сакавіка. Просім вернікаў запланаваць гэты час! Разпарадак Вялікапостных Рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’яў.
- Як пастанову на Вялікі Пост для ўсёй нашай парафіі выбіраем: - Збор фінансавых сродкаў на распрацоўку праектнай дакументацыі па выкананю інтэр’ерных працаў у святыні. Пры галоўным алтары знаходзіцца скарбонка для збору ахвяраванняў падчас Вялікага Посту.
- Субота – дзень свайго нараджэння святкуе сястра Юля Клявец, салезіянка. Атуляем яе нашымі малітвамі. Віншаваць сястру Юлю будзем 7 сакавіка падчас св. Імшы а 10.00 гадзіне. Запрашаем!
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы: “Авэ Марыя” і “Наша вера” з цікавымі артыкуламі пра жыццё і гісторыю Касцёла на Беларусі.
- У нашай капліцы, пры алтары Езуса Міласэрнага, знаходзіцца кніга цвярозасці, у якую можа запісацца кожны, хто на час Вялікага Посту ўзяў сабе за пастанову не ўжываць алкаголя.
- Пры нашай парафіі працуе юрыдычны кабінет, дзе кожны можа бясплатна атрымаць юрыдычную дапамогу. 1 сакавіка ў 18.30 у першым кабінеце пройдзе лекцыя па сямейных пытаннях. Пасля лекцыі будзе магчымасць індывідуальна паразмаўляць са спецыялiстам.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!










