Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 22, Панядзелак – свята катэдры св. Пятра, апостала.
  • 23, Аўторак – успамін св. Палікарпа, біскупа і мучаніка.
  • 25, Чацвер – успамін св. Алаізія Версілія і св. Калікста Караварыё, салезіянаў, мучанікаў.

З жыцця нашай парафіі і араторыя:

  • Падчас Вялікага Посту прапануем наступны распарадак набажэнстваў:
    1. Крыжовы шлях для дарослых – пятніца а 18.00
    2. Крыжовы шлях для моладзі – пятніца а 20.00
    3. Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў – субота а 16.00
    4. Песні жальбы – нядзеля а 11.20
  • Вялікапостныя Рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць 12,13,14 сакавіка. Просім вернікаў запланаваць гэты час!
  • Як пастанову на Вялікі Пост для ўсёй нашай парафіі выбіраем: - Збор фінансавых сродкаў на распрацоўку праектнай дакументацыі па выкананю інтэр’ерных працаў у святыні. Пры галоўным алтары знаходзіцца скарбонка для збору ахвяраванняў падчас Вялікага Посту.
  • 24, Серада – для ўсёй Салезіянскай сям’і і для ўсіх жадаючых а 20.00 гадзіне ў новай святыні, адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем!
  • 28, Нядзеля – падчас Св. Імшы а 10.00 гадзіне адбудзецца ўрачыстае прыняцце кандыдатаў у міністранты. Памятаем пра іх у малітве.
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы: “Авэ Марыя” і “Наша вера” з цікавымі артыкуламі пра жыццё і гісторыю Касцёла на Беларусі.
  • Пры нашай парафіі працуе юрыдычны кабінет, дзе кожны можа бясплатна атрымаць юрыдычную дапамогу. 1 сакавіка ў 18.30 у першым кабінеце пройдзе лекцыя па сямейных пытаннях. Пасля лекцыі будзе магчымасць індывідуальна паразмаўляць са спецыялiстам. Для ўдзелу неабходна запісацца. Нумар тэлефону для запісу размешчаны на дошцы аб'яў.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні.

Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску