Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 17лютага, серада – Папяльцовая серада. Пачатак Вялікага Посту. Разпарадак Св. Імшаў: 7.00; 11.00; 19.00.

 

Падчас Вялікага Посту прапануем наступны распарадак набажэнстваў:

  • Крыжовы шлях для дарослых – пятніца а 18.00
  • Крыжовы шлях для моладзі – пятніца а 20.00
  • Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў – субота а 16.00
  • Песні жальбы – нядзеля а 11.20

 

З жыцця нашай парафіі і араторыя:

  • 21 лютага, нядзеля - ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяраванні збіраем на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. У дадзены час распрацоўваецца праектная дакументацыя па выкананю інтэр’ерных працаў у святыні.
  • 21 лютага, нядзеля - дзень нараджэння нашага святара, кс. Алега Каралёва. Запрашаем усіх вернікаў далучыцца да супольная малітвы і віншаванняў падчас св.Імшы а 10.00 гадзіне.
  • 20 лютага, субота, 17.00 - чарговая сустрэча кандыдатаў у міністранты. Урачыстае прыняцце кандыдатаў у міністранты адбудзецца 28 лютага падчас св.Імшы а 10.00 гадзіне.
  • 20 лютага, субота - ў араторыі імя Св. Яна Боско абдудзецца турнір па настольнаму тэнісу:
  • узроставая група ад 11 да 14 год - з 18.00 да 20.00,
  • узроставая група ад 15 год і вышэй – з 20.00 да 22.00.

Кошт удзелу - 2 рублі.

Запісацца на турнір  можна на інстаграм старонцы араторыя @aratoryj_mensk, альбо ў закрыстыі па 19 лютага. Усіх сардэчна запрашаем прыняць удзел у турніры. 

 

Заахвочваем набываць у парафіяльным кіёску абразы і духоўную літаратуру для ўзрастанні ў веры і паглыблення нашых ведаў (абразы з выявай Маці Божай Будслаўскай, Св. Яна Боско, апекуна нашай парафіі, і іншых святых; новае выданне біяграфіі Св. Яна Боско; афорленую у рамцы малітву перад і пасля ежы і г.д.).

Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні.

Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску