Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 9, Пн. – Свята гадавіны пасвячэння Латэранскай Базылікі.
- 10, Ат. – Успамін св. Льва вялікага, папы і доктара Касцёла.
- 11, Ср. – Успамін св. Марціна Турскага, біскупа.
- 12, Чц. – Свята св. Язафата, біскупа і мучаніка.
- 13, Пт. – Успамін бл. Артэмідэ Дзацці, салезіяніна.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- На працягу ўсяго месяца лістапада запрашаем усіх вернікаў маліцца на Св. Ружанцы ў інтэнцыі ўсіх памерлых. У нашай святыні молімся кожны дзень у 18.00 гадзін, зачытваючы імёны памерлых, пададзеныя вернікамі ў месяцы кастрычніку на выпамінкі.
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць літургічныя каляндары на 2021 год з вельмі цікавай гісторыяй працы святароў салезіянаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі, пасвечаныя тэматыцэ юбілею 100 годдзя прысутнасці салезіянскай кангрэгацыі ў нашай краіне, які ў хуткім часе будзем святкаваць. Заахвочваем усіх набываць!
- Таксама заахвочваем усіх вернікаў набываць у кіёску новы часопіс “Авэ Марыя” з вельмі цікавымі хрысціянскімі тэматыкамі.
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму!










