Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 2, Пн. – успамін усіх памерлых вернікаў. Разпарадак Св. Імшаў у нашай парафіі будзе наступны: 8.00 – Св. Імша ў капліцы; 17.00 – разпачынаем зачытваць выпамінкі з імёнамі нашых блізкіх памерлы ў новай святыні; 19.00 – Св. Імша за ўсіх памерлых у новай святыні.
- 3, Ат. – успамін св. Марціна дэ Порэса, законніка.
- 4, Ср. – успамін св. Караля Барамэя, біскупа.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- На працягу ўсяго месяца лістапада запрашаем усіх вернікаў маліцца на Св. Ружанцы ў інтэнцыі ўсіх памерлых. У нашай парафіі будзем маліцца кожны дзень у 18.00 гадзін, зачытваючы імёны памерлых, пададзеныя вернікамі ў месяцы кастрычніку на выпамінкі.
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць літургічныя каляндары на 2021 год з вельмі цікавай гісторыяй працы святароў салезіянаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі, пасвечаныя тэматыцэ юбілею 100 годдзя прысутнасці салезіянскай кангрэгацыі ў нашай краіне, які ў хуткім часе будзем святкаваць. Заахвочваем усіх набываць!
- У нашай святыні, пры галоўным алтары, знаходзіцца скрыня ў якую збіраем ахвяраванні на вельмі пільнае лячэнне нованароджаннага дзіцятка Нікіты. Божа адўдзяч кожнаму!
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму!










