Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 13, Аўторак – успамін бл. Александрыны, Марыі да Коста, салезіянкі-супрацоўніцы.
- 14, Серада – успамін св. Калікста І, папы і мучаніка.
- 15, Чацвер – успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла.
- 16, Пятніца – успамін св. Ядвігі, законніцы, а таксама успамін св. Маргарыты Марыі Алякок, панны.
- 17, Субота – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- Для ўсіх дзяцей у нашай парафіі на месяц кастрычнік аб’яўляем конкурс на самы прыгажэйшы букет для Маці Божай, зроблены ўласнымі рукамі. Букеты просім прыносіць да 25 кастрычніка ў клас №1. А 1 лістапада пераможцаў чакаюць цудоўныя ўзнагароды.
- 19 кастрычніка а гадзіне 18.30 па вул. Серафімовіча 19, адбудзецца для дзетак і бацькоў малітоўная сустрэча на св. Ружанцы, якую ўзначаліць бп. Юрый Касабуцкі. Запрашаем і заахвочваем бацькоў і дзетак прыняць свой удзел. Сустрэча будзе адбываца на вуліцы пры сацыяльным цэнтры.
- У нашым парафіяльным кіёску прымаем ужо спіскі памерлых на выпамінкі, за якіх будзем маліцца на парцягу ўсяго месяца лістапада. Вельмі просім вернікаў не адкладваць гэтай справы на апошні час.
- Просім дзяцей і моладзь запісвацца на заняткі па катэхізацыі на новы навучальны год. Асабліва просім на гэта звярнуць увагу бацькоў і апекуноў.
- Запрашаем працуючую моладзь і студэнтаў на катэхэзу, якія адбываюцца па аўторках і серадах, на выбар, а гадзіне 20.15 у будынку нашага араторыя.
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму!










