Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 8, Аўторак – свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.
- 9, Серада – успамін св. Пятра Клявера, прэзбітэра.
- 12, Субота – успамін Найсвяцейшага Імя Марыі.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- Сёння ўся наша парафія святкуе свята Першай Святой Камуніі. Упершыню 30 дзетак нашай парафіі прынялі Найсвяцейшае Цела Езуса Хрыста ў свае сэрцы. Атуляем іх сваімі малітвамі і даручаем іх жыццё Міласэрнаму Богу.
- Асвячэнне школьных і навучальных прыладаў адбудзецца ў нашай парафіі 13 верасня ў нядзелю а 10.00 гадзіне. Запрашаем дзяцей і моладзь!
- Заахвочваем дзяцей і моладзь запісвацца на заняткі па катэхізацыі на новы навучальны год. Распарадак заняткаў знаходзіцца пры ўваходзе да нашай капліцы, альбо на парафіяльнай інтэрнэт старонцы. Запісацца можна ў нашых Сясцёр Салезіянак. Бацькоў і апекуноў просім дапамагчы ў гэтым малодшаму пакаленю. Просім не адкладваць гэтых абавязкаў на апошні час!
- 13, Ндз. – а 16.00 гадзіне адбудзецца генеральная падрыхтоўка да Сакрамэнту Бежмавання.
- 20 верасня – нядзеля, у нашай парафіі а 12.00 гадзіне будзем святкаваць свята Сакрамэнту Бежмавання, які ўдзеліць дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі. Свята пройдзе ў новай святыні.
- Запрашаем падлеткаў, каму споўнілася 10 год і хто быў у Першай Камуніі ў Савіо-клуб, дзе разам цікава і радасна праводзім час і імкнёмся да святасці па прыкладу святога Дамініка Савіо. Запісацца можна ў сястры Юліі, Радзюш Вольгі або ў Петрусевіч Ірыны.
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму і адары іх і іх сем’і патрэбнымі ласкамі!










