Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 20, Чацвер – успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла.
- 21, Пятніца – успамін св. Пія Х, папы.
- 22, Субота – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- У сувязі з складанымі падзеямі, якія адбываюцца ў нашай краіне, кожны вечар а 18.00 гадзіне ў нашай святыні адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой молімся аб супакоі ў нашай краіне. Калі хто не мае такой магчымасці, то заахвочваем вас маліцца ў вашых сем’ях. Памятайце, што малітва – гэта ключ да развязкі ўсіх праблем!
- 6 верасня – нядзеля, у нашай парафіі а 10.00 гадзіне будзем святкаваць свята Першай Святой Камуніі. Свята пройдзе ў нашай новай святыні.
- 20 верасня – нядзеля, у нашай парафіі а 12.00 гадзіне будзем святкаваць свята Сакрамэнту Бежмавання, які ўдзеліць дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі. Свята пройдзе ў новай святыні.
- Пры галоўным алтары стаіць скрыня, у якую збіраем дабравольныя ахвяраванні на адбудаванне дзіцячага прыюта ў в. Багданава, які так нядаўна пацярпеў ад пажару.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!










