Згодна з літургіным каляндаром на гэтым тыдні святкуем:
- 5 красавіка – Пальмовая Нядзеля альбо Нядзеля Мукі Пана. Распарадак Св. Імшаў будзе наступны: 8.00; 10.00, паралельна а 10.00 будзе адпраўляцца яшчэ адна Св. Імша ў моладзевым цэнтры для дзяцей і бацькоў; пасля а 12.00 і 19.00. згодна з традыцыяй Ксцёла ў гэты дзень ахвяраванні збіраем на патрэбы духоўнай семінарыі.
- За два тыдні ўсім касцёлам будзем перажываць трыдуум Пасхальны. Літургія Трыдуума Пасхальнага ў кожны дзень нашай святыні будзе справавацца а 20.00 гадзіне.
- 12 красавіка. Ндз. – Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана. Распарадак Св. Імшаў у нашай святыні будзе наступны: 6.30 – рэзурэкцыйная Св. Імша з працэсіяй вакол нашай святыні, а таксама а 10.00 і 12.00 гадзіне. У гэты дзень а 19.00 гадзіне Св. Імшаў не будзе.
- Пры алтары Маці Божай знаходзіцца скрыня, у якую збіраем ахвяраванні на кветкі да гробу нашага Збаўцы, Езуса Хрыста.
- У парфіяльным кіоску можна набыць свечкі пасхалікі, якія ў Вялікую суботу будзем запальваць ад пасхальнай свячы каб занесці іх пасля да дому з Пасхальным святлом на святочны стол.
- Запрашаем усіх жадаючых вернікаў, старэйшых і маладых, дапамагчы ў падрыхтоўцы вербаў, ахвяраванні з якіх пойдуць на патрэбы ўтрымання нашага арторыя. За неабходнымі матэр’яламі на вербы просім калі ласка звяртацца да кс. Алега, сястры Дар’і і сястры Тэрэсы. Падрыхтаваны матэр’ял для вербаў можна ўзяць да дому, а гатовыя вербы на продаж, можна будзе прынесці ў касцёл.
- Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’ялную і малітоўную дапамогу ў будаўніцтве нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!










