Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • 24, Аўт. – згодна з тадыцыяй салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. На прыканцы Св. Імшаў праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў можна будзе атрымаць урачыстае благаслаўленне.
  • 25, Ср. – прыпадая Урачыстасць Звеставання Пана. Св. Імшы ў нашай святыні будуць: 7.00; 11.00; 19.00. На прыканцы Святых Імшаў адбудзецца духоўнае ўсынаўленне, да якога заахвочваем усіх вернікаў, каб на працягу дзевяці месяцаў маліцца кожны дзень адну таямнічку Ружанца, а таксама малітву аб абароне дзіцятка, якое знаходзіцца пад сэрцам маці і імя якога ведае сам Бог.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Эпідэмія каронавіруса змяніла наш свет за вельмі кароткі час. Жыццё як быццам бы спыняецца альбо становіцца больш павольным. У розных краінах прымаюцца рашучыя меры, каб спыніць распаўсюджванне каронавіруса, у многіх сферах грамадскае жыццё становіцца іншым. Усё больш і больш мерапрыемстваў рознага характару адмяняецца, усё часцей і ў нашай краіне вядзецца дыскусія, як каронавірус паўплывае на працу і жыццё нашага грамадства. У дадзеным кантэксце таксама і мы, адчуваючы адказнасць за здароўе дзяцей, моладзі, вернікаў, асабліва старэйшага ўзросту, якія да нас прыходзяць, павінны адэкватна адрэагаваць на гэты выклік ва ўсіх нашых прысутнасцях: араторыях, моладзевых цэнтрах і парафіях.

ТАМУ ПРЫНЯТЫ НАСТУПНЫЯ ПАСТАНАЎЛЕННІ Ў НАШАЙ ПАРАФІІ І АРАТОРЫІ:

  1. З ПАНЯДЗЕЛКА 23.03.2020 г. – спыняюцца заняткі па уроках рэлігіі.
  2. Адмяняюцца розныя спатканні парафіяльных груп.
  3. Падрыхтоўка да Сакрамэнту Канфірмацыі (Бежмавання) будзе адбывацца з падрыхтаваных і з раздадзеных у адпаведны час матэр’ялаў.
  4. З панядзелка ў нашай святыні кожны дзень будзе адбывацца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, у часе якой будзем прасіць Міласэрнага Бога аб ласку Міласэрнасці і спыненне эпідэміі каронавіруса.
  5. З панядзелка 23.03.2020г. дзейнасць нашага араторыя будзе часова спынена.
  6. Адмяняюцца вясеннія канікулы для дзяцей пры нашым араторыі (30.03 – 04.04.2020 г.).
  7. Адмяняецца запланаванае ў Мінску на 28.03.2020 спартыўнае мерапрыемства для дзяцей “АРАТАРЫЯДА”.
  8. Адмяняецца запланаваны на 15.05 – 17.05.2020 г. у Мінску DON BOSCO YOUTH FEST.
  9. Адмяняюцца запланаваныя масавыя мерапрыемствы ў араторыях.
  10. У сувязі з эпідэміяй каронавіруса ва ўсім свеце і згодна з разпараджэнем Канферэнцыі Біскупаў у Беларусі: -
    Дыяцэзіяльным біскупам, згодна з кан. 87 § 1, кан. 1245 і кан. 1248 § 2 Кодэксу Кананічнага Права Каталіцкага Касцёла, удзяліць дыспенсу ад абавязку ўдзелу ў нядзельнай і святочнай Імшы вернікам старэйшага ўзросту, якія асаблівым чынам падатлівыя на інфекцыю каранавірусу, асобам з сімптомамі хваробы, дзецям і школьнай моладзі, а таксама асобам, якія імі апякуюцца, і тым, хто адчувае страх заражэння.
  • Адначасова, калі дазваляе стан здароў’я і не перашкаджаюць іншыя важныя прычыны, напрыклад, абавязковая праца ці хвароба, прымаць удзел у нядзельных і святочных Імшах і іншых, асабліва велікапосных, набажэнствах.
  • Тых, хто карыстаецца дыспенсай або з важнай прычыны ці па стану здароў’я не можа фізічна ўдзельнічаць у святой Імшы, далучацца да яе з дапамогаю радыётрансляцыі з мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі па нядзелях на першай праграме Беларускага радыё ў 8.15, а таксама відэатрансляцыі на інтэрнэт-партале Catholic.by у 8.15, 10.00, 11.30, 13.00 і 18.30, або ў іншых сродках масавай камунікацыі.
  • Партал Catholic.by прадугледжвае таксама тэлетрансляцыі св. Імшы з мінскай архікатэдры па буднях у 7.15, 8.00 і 18.30.
  • Пры немагчымасці ўдзелу ў св. Імшы маліцца дома і прымаць духоўную св. Камунію. Святарам неабходна растлумачыць вернікам, як гэта можна зрабіць.
  • Кожны дзень у сем’ях ці асабіста ў гадзіну Божай Міласэрнасці ў 15.00 маліцца Вяночак да Божай Міласэрнасці, і (або) у 20.30 святы Ружанец, каб супольна ахінуць усю краіну гэтымі традыцыйнымі для нашага народа малітвамі. Калі па важных прычынах прапанаваны час не адпавядае, то можна ўключыцца ў малітву ў любы іншы час.
  • Святарам так арганізаваць споведзь у касцёлах і месцах, дзе знаходзяцца хворыя і інваліды, каб кожны мог паяднацца з Богам, Касцёлам і бліжнімі.
  • Структурам Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas на ўсіх узроўнях аказваць дапамогу патрабуючым, асабліва закранутым хваробай каранавірусу і тым, хто знаходзіцца ў групе рызыкі.
  • Усім няўхільна выконваць загады і распараджэнні службаў аховы здароў’я і грамадскага парадку.

ДАДЗЕНАЯ РАСПАРАДЖЭННЕ ДЗЕЙНІЧАЕ ДА ЯГО АДМЕНЫ!

11. Пры бочным алтары Маці Божай знаходзіцца скрыня для ахвяраванняў на кветкі да Гробу Панскага. Стараемся быць адкрытымі дапамагчы кветкамі ўпрыгожць цямніцу і Гроб Панскі.

12. Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’ялную і малітоўную дапамогу ў будаўніцтве нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску