Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 16, Панядзелак — У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: Прыпадае гадавіна пасвячэння катэдральнага касцёла ў Мінску.
- 17, Аўторак — успамін св. Патрыка, біскупа.
- 18, Серада — успамін св. Кірыла Ерузалемскага, біскупа і доктара Касцёла.
- 19, Чацвер — урачыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Распарадак Святых Імшаў ў нашай святыні будзе наступны: 7.00; 11.00; 19.00.
- 20, 21, 22 сакавіка – у нашай парафіі рэкалекцыі адмяняюцца. Па прычыне карантыну ў Расіі і эпідэміі каронавіруса, айцец рэкалекцыяніст не зможа прыехаць з Расіі. Рэкалекцыі адбудуцца ў другім часе, які будзе пададзены пазней.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- Сёння прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца, згодна з традыцыяй сённяшнія ахвяраванні збіраем на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!
- Ад панядзелку пры алтары Маці Божай будзе выстаўлена скрыня для ахвяраванняў на кветкі да Гробу Панскага.
- 22 сакавіка – у наступную нядзелю ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы карытас.
- З 30 сакавіка па 3 красавіка запрашаем дзяцей з 3 па 7 клас весела і карысна правесці свой час на Вакацыях з Богам у нашым араторыі. Для запісу звяртацца да с. Дар'і да 27 сакавіка.
- З 28 на 29 сакавіка ў Чыровным Касцёля святых Сымона і Алены
г. Мінска адбудзецца дыяцэзіяльнае начное чуванне для моладзі. Запршаем і заахвочваем моладзь прыняць свой удзел у чуванні. - 1-3 мая ў г. Маладзечна адбудуцца чарговыя дыяцэзіяльныя дні моладзі Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі.










