Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна  з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:

  • 24, Пн. – у салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. На прыканцы Св. Імшы а 19.00 гадзіне праз заступніцтва Марыю Успамогі Хрысціянаў можна будзе атрымаць урачыстае благаслаўленне.
  • 25, Аўт. – у салезіянскай сям’і ўспамінаем святых салезіянскіх мучаннікаў, Луіджі Вэрсіліа і Калікста Караварыё.
  • 26, Ср. – прыпадае ПЕПЕЛЬНАЯ СЕРАДА. Пачатак Вялікага Посту. Св. Імшы
    ў нашай святыні будуць: 7.00; 11.00; 19.00. У гэты дзень абавязуе сціслы пост!

 

Распарадак Набажэнстваў на Вялікі Пост у парафіі Св. Яна Хрысціцеля:

  • Крыжовы шлях для дарослых па пятніцам у 8.45 і а 18.00 гадзіне.
  • Крыжовы шлях для моладзі па пятніцам а 20.00 гадзіне.
  • Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў па суботам а 16.00 гадзіне.
  • Песні жальбаў з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту па нядзелям а гадзіне 11.30.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Ад панядзелку, пры алтары Езуса Міласэрнага, будзе знаходзіцца кніга цвярозасці, у якую заахвочваем і запрашаем запісвацца вернікаў, якія прагнуць Вялікі Пост перажыць без ужывання алкаголю.
  • З 29 лютага па 1 сакавіка ў г. Смаргонь адбудзецца спатканне міністрантаў
    і кандыдатаў у міністранты з усіх салезіянскіх парафій Беларусі. Усіх міністрантаў
    і кандыдатаў у міністранты просім за дакладнай інфармацыяй звяртацца да кс. Алега, альбо да Яна Вяржбіцкага.
  • 13, 14, 15 сакавіка – у нашай парафіі будзем перажываць Вялікапостныя рэкалекцыі. Просім вернікаў запланаваць гэты час і прыняць удзел у рекалекцыях.
  • 28 сакавіка ў нашым араторыі будзе праходзіць Аратарыяда, на якой праходзяць спаборніцтвы па наступных відах спорту і гульнях: настольны теніс, настольны футбол, шашкі, дарц, піянербол, інтэлектуальны конкурс, два капітана, спартландыя і спідкубінг (хуткае складванне кубіка-рубіка). Да ўдзелу запрашаем дзяцей з 2007 па 2010 год нараджэння. Усіх жадаючых просім звяртацца да с.Дар'і.
  • У 19 кветня ў нашай парафіі будзем перажываць Сакрамэнт Канфірмацыі (Бежмавання). Калі хто яшчэ не быў, а хацеў бы прыступіць, просім калі ласка звяртацца да запісу ў закрыстыю. Падрыхтоўкі да Канфірмацыі будуць адбывацца ў касцёле ў нядзелі а гадзіне 16.00. Сёння а 16.00 адбудзецца першае спатканне. Запрашаем!
  • Выказваем таксама шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы ў будаўніцтве нашай новай святыні.
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску