Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:
- 21, Пятніца – успамін св. Пятра Дам’яна, біскупа і доктара Касцёла.
- 22, Субота — свята катэдры св. Пятра, апостала.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- Чарговая катэхэза для бацькоў адбудзецца ў чацвер 20 лютага: у 19:00 (першы год падрыхтоўкі), у 20:00 (другі год падрыхтоўкі).
- 23 лютага, Нядзеля – Дзень свайго нараджэння адзначае кс. Алег Каралёў. А 12.00 гадзіне будзем маліцца за яго ў часе Св. Імшы, а таксама віншаваць. Запрашаем усіх!
- 23 лютага, Нядзеля – пасля Св. Імшы на 10.00 гадзіну, у нашым араторыі адбудзецца карнавал для дзяцей і бацькоў. Дрэскод – марскі стыль! Запрашаем!
- 28 сакавіка ў нашым араторыі будзе праходзіць Аратарыяда, на якой праходзяць спаборніцтвы па наступных відах спорту і гульнях: настольны теніс, настольны футбол, шашкі, дарц, піянербол, інтэлектуальны конкурс, два капітана, спартландыя і спідкубінг (хуткае складванне кубіка-рубіка). Да ўдзелу запрашаем дзяцей з 2007 па 2010 год нараджэння. Усіх жадаючых просім звяртацца да с.Дар'і.
- У наступную нядзелю, 23 лютага, а 17.00 гадзіне, адбудзецца чарговая катэхэза для дарослых.
- 26 лютага будзем перажываць пепельную сераду, пачатак Вялікага посту. Для падрыхтоўкі пеплу можна прыносіць старыя вербы. Заставіць іх можна будзе ў скрыні, якая стаіць пры парафіяльным кіёску.
- 19 кветня ў нашай парафіі будзем перажываць Сакрамэнт Канфірмацыі (Бежмавання). Калі хто яшчэ не быў, а хацеў бы прыступіць, просім калі ласка звяртацца да запісу ў закрыстыю. Падрыхтоўкі да Канфірмацыі будуць адбывацца ў касцёле ў нядзелі а гадзіне 16.00.
- 13, 14, 15 сакавіка – у нашай парафіі будзем перажываць Вялікапостныя рэкалекцыі. Просім вернікаў запланаваць гэты час і прыняць удзел у рекалекцыях.
- Заахвочваем вернікаў набываць новы часопіс “Авэ Марыя” з новымі цікавымі хрысціянскімі тэматыкамі.
- Выказваем таксама шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы ў будаўніцтве нашай новай святыні.










