Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:
- 10, Панядзелак – успамін св. Cхалястыкі, панны.
- 11, Аўторак – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда. Сусветны дзень хворых. У нашай Святыні а 11.00 гадзіне будзе справавацца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыі ўсіх хворых, падчас якой таксама будзе магчымасць атрымаць Сакрамэнт намашчэння хворых.
- 14, Пятніца – свята св. Кірыла, мніха, і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы.
- 15, Субота – прыпадае юбілей 50-годдзя бп. Юрыя Касабуцкага. Урачыстая Св. Імша яго інтэнцыі будзе справавацца ў Архікатэдральнай святыні а гадзіне 18.30.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- 15, Субота – а 17.00 гадзіне будзе справавацца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыі за “Душы церпячыя ў чысццу”. Запрашаем!
- 16, Нядзеля – прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшай будовы нашай святыні. Божа адудзяч кожнаму ахвярадаўцу патрэбнымі ласкамі.
- 23 лютага. Нядзеля – пасля Св. Імшы на 10.00 гадзіну, у нашым араторыі адбудзецца карнавал для дзяцей і бацькоў.
Дрэскод – марскі стыль! Запрашаем!
- У кветні месяцы ў нашай парафіі будзем перажываць Сакрамэнт Бежмавання. Калі хто яшчэ не быў, а хацеў бы прыступіць, просім калі ласка для запісу звяртацца ў закрыстыю.
- У хуткім часе будзем перажываць пепельную сераду. Можна для падрыхтоўкі пеплу прыносіць старыя вербы. Заставіць іх можна будзе ў скрыні, якая будзе стаяць ад панядзелка пры парафіяльным кіёску.
- Заахвочваем вернікаў набываць новы часопіс “Авэ Марыя” з новымі цікавмі хрысціянскімі тэматыкамі.
- Дзякуем усім, хто на гэтым тыдні прыйшоў папрацаваць пры будове нашай святыні. Божа адудзяч кожнаму!
- Выказваем таксама шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы ў будаўніцтве нашай новай святыні.










