Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:
- 13, Пн. – успамін св. Гілярыя, біскупа і доктара Касцёла.
- 17, Пт. – успамін св. Антонія, абата.
З жыцця і падзей нашай парафіі і араторыя:
- 18, Сб. – а 17.00 гадзіне будзе справавацца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыі: За душы церпячыя ў чысццу. Запрашаем да малітвы ўсіх вернікаў!
- 19, Ндз. – прыпадая ІІІ-ая Нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі, ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай святыні.
- Калядныя наведванні ў нашай парафіі разпачынаем на гэтым тыдні ад вуліцы Малініна. Дакладныя адрасы наведвання будзем узгадняць тэлефанічна. Просім да каляднага наведвання падрыхтаваць: крыжык, альбо абраз, запаленыя свечкі, Св. Пісанне і свянцоную ваду.
- У рамках падрыхтоўкі да святкавання ўрачыстасці заснавальніка салезіянскай сям’і, будзе арганізаваны паказ фільма пра Св. Яна Боско. У араторыі прагляд адбудзецца ў суботу 18 студзеня. Пачатак а 18.00 гадзіне. У касцёле адбудзецца сёння а 17.00 гадзіне. Запрашаем да прагляду ўсіх вернікаў, каб яшчэ больш глыбей запазнаёміцца з жыццёрысам Св. Яна Боско.
- Катэхэза на гэтым тыдні для дзяцей і моладзі будзе адбывацца ў навучальных памяшканнях нашай капліцы.
- Закончваецца святочны перыуд і разпачынаецца звычайны. На гэтым тыдні запрашаем усіх вернікаў дапамагчы разабраць святочныя ўпрыгожванні ў нашай святыні, а таксама побач яе.
- Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяравнні складзеныя вамі на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!










