Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- Панядзелак — успамін св. Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў.
- Аўторак – успамін св. Робэрта Бэлярміна, біскупа і доктара Касцёла.
- Серада — успамін св. Станіслава Косткі, законніка.
- Чацвер — успамін св. Януарыя, біскупа і мучаніка.
- Пятніца — успамін св. Андрэя Кім Таэгона, прэзбітэра, і Паўла Чон Хасана, і паплечнікаў, мучанікаў.
- Субота — свята св. Мацвея, апостала і евангеліста.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- З мінулага тыдня ўжо распачаліся заняткі па рэлігіі. Хто яшчэ не запісаўся, просім зрабіць гэта як мага хутчэй. У даны момант катэхэза праходзіць у араторыі.
- У сувязі з тым, што ў нашай парафіі на аднаго святара сталася менш, ад 22 верасня распарадак нядзельных Св. Імшаў будзе зменены: 8.00 – на польскай мове; 10.00 – сямейная Св. Імша, а гэта значыць, для дзяцей, моладзі і іх бацькоў; 12.00 – Св. Імша Сумма; 18.15 – нешпары, 19.00 – Св. Імша для ўсіх; Просім са зразуменнем падыйсці да даннага распарадку Св. Імшаў.
- У панядзелак 16 верасня сёстры салезіянкі запрашаюць дзяўчат на спатканне па тэме "Святасць жанчыны". Пачатак а 19:00 гадзіне ў доме сясцёр.
- 09 запрашаем усіх на супольны пасілак у Араторый, каб такім чынам разам з усімі пасвяткаваць распачацце новага душпастырскага і аратарыйнага году. Запрашаем усіх вернікаў. Кожная суполка будзе павядомлена аб тым, што зможа прынесці на супольны стол, а тыя, хто не належыць да нейкіх суполак і колаў няхай прынясуць па магчымасці нешта салодкае. Пасілак адбузецца адразу пасля святой імшы а 12.00, а тых хто будзе удзельнічаць на св. імшы а 10.00 на пачатку запрашаем у дзіцячы араторый, каб дзеці маглі пагуляць, а бацькі – падрыхтаваць усё неабходнае да пасілку.
- Запрашаем моладзь у наш араторый, які адчынены з чацверга па нядзелю ад 18.00 да 21.00, а ў суботу да 22.00.
- З гэтага тыдня запрашаем моладь і ўсіх жадаючых вернікаў у аўторак і сераду на малітву брэвіярыя (літургія гадзінаў) пасля Св. Імшы а 19.00 гадзіне, напрыканцы якой будзе традыцыйнае салезіянакае слова на добрую ноч.
- Ад 1 кастрычніка распачнуцца катэхезы для студэнтаў і працуючай моладзі. Якія будуць адбывацца як у мінулым годзе. У аўторкі для працуючай моладзі, а ў серады для студэнтаў. Пачатак а 20.00 гадзіне.
- 5 кастрычніка ў нашай парафіі адбудзецца дзень еднасці Салезіянскай Сям’і ў якім прымуць удзел госці з іншых салезіянскіх супольнасцяў Беларусі. Святкаванне распачнецца Святой Імшой а 12.00 гадзіне і потым працягнецца ў араторыі альбо на тэрыторыі пры касцёле ў залежнасці ад надвор’я. Сардэчна ўсіх запрашаем, каб падзякаваць Богу за салезіянскую сям’ю і разам пасвяткаваць.
- У нашым араторыі пачынае працаваць тэатральная майстэрня для дзяцей, моладзі і дарослых. Усіх зацікаўленых просім звяртацца да с. Дар'і.
- Рэлігійная каталіцкая місія св. Францішка Сальскага запрашае на юрыдычную лекцыю па жыллёвых пытаннях, пытаннях права ўласнасці і права карыстання жыллёвым памяшканнем.
Спатканне адбудзецца 17 верасня у 19.00, па адрасе: Пляханава, 28/1 (Каталіцкі моладзевы цэнтр ім. Святога Яна Боска).
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму і адары іх і іх сем’і патрэбнымі ласкамі!










